Па тэхналогіі сумлення

Нішто так не ўтрымлівае чалавека на працоўным месцы, як любоў да выбранай прафесіі. Любіць сваю прафесію і Вольга Ігнацюк, цялятніца СВК “Дарапеевічы”. У яе групе 80 маленькіх цялят, якіх трэба выгадаваць да пэўнага ўзросту. А маленькія жывёлінкі, як і маленькія дзеткі, патрабуюць асобага клопату, шмат турбот. І калі хочаш, каб яны хутка і здаровенькімі раслі, трэба не шкадаваць для іх сябе.
Тэхнічны прагрэс і высокапрадукцыйныя тэхналогіі, укаранёныя на малочнатаварных фермах, у многім замянілі ручную працу даярак, а вось у цялятніц яна ў асноўным па-ранейшаму ручная. Ранейшым застаўся і галоўны крытэрый ацэнкі працы першых і другіх – добрасумленнасць.
Вольга Ігнацюк – з той катэгорыі, каму гэтая якасць уласціва ў самай высокай ступені. Яна аднолькава стараецца і дома, і на грамадскай рабоце. А вынікі гэтага старання – нядрэнныя вытворчыя паказчыкі. Да прыкладу. за 7 месяцаў г.г., як сказалі ў райсельгасхарчы, сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе гадаванцаў у групе Вольгі Ігнацюк склалі 890 грамаў. Праўда, яны большыя ў групе цялятніцы Вольгі Дзямянка, але Вольга Ігнацюк даглядае больш цялятак. Таму такі вытворчы паказчык для яе не што іншае як працоўная перамога. Тым больш, што і ў цэлым па раёне сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе маладняку намнога ніжэйшыя – 615 грамаў.
Гаварыць пра вяскоўца толькі як пра працаўніка таго ці іншага сельгас­прадпрыемства нельга. Бо здаўна ён прывык працаваць і працуе ў дзве змены: у адну — на грамадскай рабоце, а ў другую – дома. Ёсць свая гаспадарка і ў Вольгі Ігнацюк. І агарод яны разам з мужам, як і ўсе ў вёсцы, садзяць, і даглядаюць старанна за ім. А яшчэ дваіх дзяцей гадуюць. Тут зноў жа прыкласці шмат намаганняў трэба. Калі хочаш, каб дзеці добрымі і выхаванымі людзьмі выраслі. Не цураюцца ні дачка, ні сын вясковай работы, не хнычуць, калі бацькі просяць у нечым дапамагчы. Наадварот, ім хочацца хоць крыху “разгрузіць” бацькоў, якія ўсяляк стараюцца, каб у сям’і дастатак быў.
Дырэктар мясцовай школы Надзея Васільеўна Бойка расказала, што дзеці Ігнацюкоў, 10-класніца Наташа і 7-класнік Андрэй, не толькі стараюцца вучыцца, вельмі таварыскія, але і неабыякавыя да грамадскага жыцця школы. Любяць спорт, захапляюцца ім, Наташа гуляе нават за зборную каманду школы па валейболу.
Жывуць Ігнацюкі ў доме, які некалі ім выдзеліў сельгаскааператыў. А гэта таксама добры стымул для таго, каб “гарэць” на грамадскай рабоце.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: цялятніца СВК “Дарапеевічы” Вольга ІГНАЦЮК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 11.09.2013 г.

Добавить комментарий


https://steroid-pharm.com

https://topobzor.info

https://xn--80adrlof.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!