Хочацца тут застацца працаваць

За акном – верасень. А гэта значыць, што ў дзяўчат і юнакоў, якія свядома абралі прафесію педагога, пачаліся самастойныя працоўныя будні. Многае для іх, маладых спецыялістаў, яшчэ пакуль з’яўляецца нязведаным, да канца не вывучаным, своеасаблівай таямніцай.
— Да школы, здаецца, ужо добра прывыкла і добра адаптавалася, — кажа Наталля Баева. — Праца задавальняе ўсім, тут добры калектыў, ёсць усе ўмовы, каб рэалізаваць сябе як педагога.
Наталля Баева – не толькі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, але і педагог-арганізатар.
— Калі нешта і не зразумела, то выйсце са “складанага” становішча шукаем разам з Наталляй Зезюковай, дырэктарам, і Аленай Марук, намеснікам дырэктара.Ды і іншыя калегі ў любы момант могуць працягнуць руку дапамогі.
Спачатку малады педагог знаёмілася з нарматыўнай базай, якая неабходна для выканання сваіх службовых абавязкаў, а пазней – з педагагічным і вучнёўскім калектывамі. “Уліванне” ў іх прайшло незаўважна,лёгка і проста. Гэтаму паспрыяла і тое, што Наталля Аляксандраўна з бацькамі ўжо 3 гады жыве ў Олтушы. Многіх ведае асабіста.
— Я закончыла Ланскую СШ, — кажа малады педагог. – Затым вучылася на геаграфічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Набыла спецыянальсць “Настаўнік геаграфіі і біялогіі”. Безу­моўна, хацелася б, выкладаць свае прадметы і мець пастаяннае месца працы. Гэта ў мяне, пераканана, яшчэ наперадзе.
— Наталля Аляксандраўна, а пасля неабходных двух гадоў адпрацоўкі са школы не збяжыце?
— Напэўна, не. Умовы працы ва ўстанове адука­цыі створаны выдатныя, поле дзейнасці для сама­рэалізацыі вялікае, праблем з жыллём у мяне таксама няма. Ды і вёска з’яўляецца аграгарадком, у якім сацыяльна-бытавыя ўмовы набліжаны да гарадскіх. Няправільна шукаць іншае месца працы. Ды ці знойдзеш дзе яшчэ такое? Калі шчыра, то хочацца застацца працаваць у Олтушскай школе назаўжды і рыхтаваць да самастойнага жыцця маладое пакаленне.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Наталля Баева, малады педагог Олтушскай СШ.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 14.09.2013 г.

Добавить комментарий


узнать больше

узнать больше pharmacy24.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!