Цэнапад у кафэ гасцініцы “Юбілейная”

Амаль за 3 гады, што існуе кафэ пры гасцініцы “Юбілейная”, тут паабедала ці проста пасядзела за кубачкам кавы не адна сотня чалавек. Разнастайнае меню, смачныя стравы, цудоўнае абслугоўванне заўжды прывабліваюць сюды людзей. А з пачатку верасня з’явілася яшчэ адна нагода, каб завітаць у кафэ.
— Восенню ападае не толькі лісце з дрэў, — гаворыць Сяргей Папко, майстар гасцінічнай гаспадаркі гасцініцы “Юбілейная”. – “Падаюць” цэны і ў нас. З 9 верасня ў нашым кафэ гандлёвыя надбаўкі зніжаны на 50% на ўсю прадукцыю, якая пастаўляецца для рэалізацыі, акрамя тытунёвых вырабаў. Такое рашэнне падтрымала наша кіраўніцтва – Аляксандр Пешта, дырэктар КУШВП “Маларыцкая ЖКГ”, і Надзея Еўдакімава, намеснік дырэктара. Але гэта не адна прыемная навіна, якая парадуе нашых наведвальнікаў. Амаль да 30% можа быць зніжаны таксама кошт на правядзенне карпаратыўных мерапрыемстваў.
— Сяргей Канстанцінавіч, на колькі канкрэтна зніжаны цэны?
— Прывяду толькі адзін прыклад. Комплексны абед да 9 верасня ў нас каштаваў у сярэднім 35-38 тысяч, цяпер – 25-27 тысяч.
Таццяна Бягеза, якая цяпер выконвае абавязкі тэхнолага, расказала, што плануецца гатаваць піцу, пашыраць асартымент гарачых страў (да 25), у тым ліку і беларускай нацыянальнай кухні. Яшчэ адно новаўвядзенне. Кафэ можа аказваць паслугу прыгатавання страў для правядзення нейкіх сямейных ці іншых мерапрыемстваў па-за яго межамі.
— Часта мы запрашаем да сябе дадому родных, блізкіх, сяброў, знаёмых з нагоды нейкай памятнай даты ці ўрачыстасці, — кажа Таццяна Васільеўна, — але не ведаем, чым лепш частаваць гасцей, што паставіць на стол. Мы ў гэтым з радасцю дапаможам. Неабходна толькі прыйсці да нас у кафэ, зрабіць заказ на прыгатаванне пэўных страў і ў назначаны час іх забраць.
***
У кафэ гасцініцы “Юбі­лейная” можна паабедаць і павячэраць (па жаданні наведвальнікаў прыгатуюць і сняданак), правесці вясельныя ўрачыстасці, карпаратыўныя вечарынкі, бізнэс-ланчы, адзначыць юбілеі… Кафэ мае абедзенную залу на 40 пасадачных месцаў і VІР-залу на 8 месцаў. На густ наведвальніка могуць прапанаваць стравы многіх нацыянальных кухань свету.
Засталося запомніць толькі адрас, запісаць нумар тэлефона:г.Маларыта, вул. Леніна, 1, 2-32-75 (адміністратар).
Кафэ гасцініцы “Юбілей­ная” шчыра запрашае маларытчан!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: в.а. тэхнолага Таццяна Бягеза, бармен Аксана Сымонік, афіцыянт Марына Бурда, повар Наталля Сірая, чакаюць наведвальнікаў штодзень.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 14.09.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


депозиты физ лиц в киеве

https://imagmagnetsns.ua