Хвала рукам, што пахнуць… лесам

1 верасня споўнілася 10 гадоў з моманту стварэння ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас”. Сёння ў структуры лясгаса, які мае агульную плошчу 75867,5 га, 8 лясніцтваў, 23 участкі, 94 абходы. На тэрыторыі лесагаспадарчай установы знаходзяцца лясы-помнікі прыроды (166 га) і лясы-заказнікі (1523 га) рэспубліканскага значэння.
Найбольш распаўсю­джаным дрэвам на тэрыторыі Маларыцкага лясгаса з’яўляюцца сасна (60,7%), бяроза (17,3%), вольха (15,7%), дуб (4,2%), елка (1%). Але галоўнае багацце ўстановы – гэта яе людзі.
У Маларыцкім лясгасе працуе больш за 320 чалавек. Мы звыкліся з тым, што сярод прадстаўнікоў самых, здавалася б, мужчынскіх прафесій вельмі часта сустракаем і жанчын. Не выключэнне і лясная галіна. У Маларыцкім лясгасе цяпер налічваецца 47 жанчын. Ларыса Мельнік – з іх ліку. Яна – адна з 8 памочнікаў ляснічых установы. Працуе Ларыса Яўгенаўна ў Пажэжынскім лясніцтве на гэтай паса­дзе ўжо 7 гадоў. А ўсяго лясной галіне жанчына аддала 11 гадоў. Каб павысіць свой адукацыйны ўзровень, паступіла ў Полацкі лясны тэхнікум.
Ларыса Мельнік з дзяцінства любіць лес. І дня не праходзіла, каб не пабывала ў ім.Жанчыне і цяпер падабаецца няспешна прайсці па ціхаму прыгожаму лесу і палюбавацца ім. У такія хвіліны, здаецца, забываюцца ўсе турботы, клопаты, не даве­дзеныя яшчэ да канца справы, паляпшаецца настрой.
Мая субяседніца з любасцю, цеплынёй і шчырасцю расказвае пра спецыфіку сваёй прафесіі, хоць лясная гаспадарка – справа клопатная і цяжкая. Яна патрабуе пільнасці, павышанай увагі да сябе. Своечасова неабходна праводзіць асвятленне, прачыстку, прарэджванне, выбарачную санітарную вырубку. Нельга забываць і пра лесаўзнаўленне… Гэта дазваляе абараніць лес, захаваць яго здаровым, якасным і, у рэшце рэшт – павысіць рэнтабельнасць ад рэалізаванай прадукцыі і чысты прыбытак.
Ларыса Мельнік, па словах калег, чалавек, які знахо­дзіцца на сваім месцы. Дапамагаюць ёй у гэтым не толькі веды, але і прафесіяналізм, вопыт,прынцыповасць у прыняцці рашэн­няў, аптымізм, жыццялюбст­ва,сур’ёзнае і адказнае стаўленне да сваіх службовых абавязкаў.
***
Напярэдадні прафе­сійнага свята – Дня работнікаў лесу – Ларысе Мельнік за добрасумленую працу ў лясной гаспадарцы Беларусі, дасягненне высокіх вынікаў у вытворчай дзейнасці па выкарыстанні, ахове, абароне ляснога фонду і ўзнаўленні лесу пры­своены І клас памочніка ляснічага. Яе калегу, Сяргею Касынюку, ляснічаму Пажэжынскага лясніцтва, прысвоены ІІ клас.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Ларыса Мельнік, памочнік ляснічага Пажэжынскага лясніцтва.

Опубликовано в «ГЧ» 14.09.2013 г.

Добавить комментарий


http://avto-poliv.com.ua

avrora-trans.com

свадебный салон
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!