Цар-грыб

Заўзятаму і вопытнаму грыбніку Віталю Рымарчуку з в. Перавое раней ніколі не ўсміхалася такая ўдача, як на гэты раз. Нягледзячы на дождж, ён адправіўся ў той дзень у лес на “ціхае паляванне”. Пайшоў па сваіх любімых месцах, дзе звычайна добра раслі грыбы. І на табе! Вачам не паверыў, калі ўбачыў вялікі лясны трафей. Спрабаваў вырваць яго з коранем, але дзе там: баравік аказаўся настолькі вялікім і моцным, што давялося намагчыся добра. Калі Віталь дома ўзважыў грыб, яго вага аказалася 1 кілаграм 725 грамаў.
У рэдакцыі, куды Віталь Рымарчук прывёз грыб на паказ, мы спрабавалі вызначыць яго дыяметр, але радкамера, якім звычайна вымяраем колькасць газетных радкоў, не хапіла, давялося выкарыстоўваць іншую прыладу. Дыяметр цар-грыба аказаўся 32 сантыметры. Побач з незвычайным лясным трафеем, расказваў Віталь, у той дзень ён знайшоў яшчэ некалькі баравікоў, вага якіх дасягала амаль кілаграм. Наогул жа, ён у той дзень “напаляваў” вельмі шмат і падасінавікаў, і падбярозавікаў, і польскіх, і іншых грыбоў.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Віталь РЫМАРЧУК і яго лясныя трафеі.
Фота Ніны СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 18.09.2013 г.

Цар-грыб: 1 комментарий

Добавить комментарий


www.topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!