БУДЗЕМ ЧЫТАЦЬ!

У час развіцця высокіх тэхналогій, калі дзіця з маленства асвойвае тэлефоны, камп’ютары, планшэты, можна і не здзіўляцца, што чытанне кніг адыходзіць на другі план. Але бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі адшукваюць усё новыя формы, каб зацікавіць хлопчыкаў і дзяўчынак кнігай. Прычым не проста кнігай, а выданнямі, якія вучаць спагадлівасці, дабрыні, чысціні, маральнасці – самым лепшым чалавечым якасцям. У кніжным фондзе дзіцячай бібліятэкі налічваецца ўжо амаль 500 экзэмпляраў праваслаўнай літаратуры. Частка кніг размешчана на паліцах выстаўкі “Свет з Богам”, якая пастаянна дзейнічае на абанеменце і выклікае цікавасць не толькі дзяцей, але і іх бацькоў. З’явілася выстаўка “Праваслаўная вясёлка” і ў чытальнай зале. Са знаёмства з ёй і пачалася сустрэча “Лампада духоўнасці”, прысвечаная 1025-годдзю Хрышчэння Русі, у час якой школьнікі пагутарылі з благачынным цэркваў раёна айцом Віктарам, пачулі цікавыя звесткі з гісторыі развіцця рэлігіі.
Навошта чалавеку вера? Аб чым распавядае Біблія? Як навучыцца адрозніваць добрае ад дрэннага? Як змагацца са спакусамі і не трапіць у залежнасць ад шкоднай звычкі? Дзе браць сілы для таго, каб змагацца з перашкодамі? На ўсе гэтыя пытанні, многія з якіх задавалі самі школьнікі, хлопчыкі і дзяўчынкі пачулі даступныя для іх разумення адказы. Дзеці наперабой разважалі аб тым, што камп’ютарныя гульні забіраюць у кожнага шмат вольнага часу і выказвалі свае меркаванні наконт таго, што трэба рабіць, каб новыя інфармацыйныя тэхналогіі прыносілі карысць. Яны падтрымлівалі думку свяшчэннаслужыцеля, што трэба выкарыстоўваць усё, што ідзе на карысць чалавеку, і ў першую чаргу далучацца да скарбніцы духоўнасці, якой з’яўляецца праваслаўная літаратура.
Дарэчы, у дзіцячай бібліятэцы ў верасні стартаваў конкурс “Лідар чытання праваслаў­най літаратуры”. Вынікі гэтага конкурсу будуць падведзены ў снежні. Прыняць удзел у гэтым конкурсе могуць усе юныя чытачы. Лідараў чытання праваслаўнай літаратуры чакае не толькі званне пераможцы, але і магчымасць узбагаціцца новымі ведамі, атрымаць шмат прыемных эмоцый ад кніг, багатых на цікавыя і павучальныя гісторыі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: юныя чытачы сустрэліся з благачынным цэркваў раёна айцом Віктарам.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 21.09.2013 г.

Добавить комментарий


www.pharmacy24.com.ua

profshina.kiev.ua/michelin

Meizu X
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!