Зноў была субота…

У дзень суботніка, які сёлета прысвечаны 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, маларытчане працавалі хто на рабочых месцах, хто на добраўпарадкаванні тэрыторый. У горадзе, напрыклад, што і гаварыць, клопатаў непачаты край. Маларыта рыхтуецца да абласных дажынак. Прывесці ўсё да толку, каб годна сустрэць гасцей, — справа гонару гараджан. Напрыклад, работнікі РВА ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” прыбіралі і вывозілі галіны старых спілаваных дрэў, якімі былі ўсцелены вуліцы. А вось працоўны дэсант калектыву райвыканкама на чале са старшынёй Казімірам Лапічам “высадзіўся” на вуліцы Лермантава, дзе на ўчастку паміж  вул. Чкалава і Школьнай добраўпарадкоўвалі газоны, на якіх хутка зазелянее траўка. Гэты ўчастак за дзень суботніка набыў выразныя абрысы. Кіпела работа і на іншых вуліцах. Вучні школ шчыравалі на сваіх тэрыторыях. Усяго ў суботніку прыняло ўдзел 10 тысяч чалавек. Зароблена звыш 35 мільёнаў рублёў.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: калектыў райвыканкама на добраўпарадкаванні газонаў на вул. Лермантава.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Зноў была субота…: 2 комментария

  • 07.05.2010 в 12:31 дп
    Permalink

    Чё за бредятина, какие 10 тысяч, убрать детей, стариков и прочих недееспособных и сколько останется в Малорите ? 3-4 тыщи как максимум.

  • 07.05.2010 в 12:35 дп
    Permalink

    35 мільёнаў рублёў — 10 тысяч чалавек. По 3500, вот это да, очень продуктивно, успех не за горами.

Добавить комментарий


www.tmtravel.com.ua

progressive.ua

www.baly.com.ua