ПАЎЖЫЦЦЯ Ў “АХОВЕ”

працуе Пётр Мацвеевіч Ляўчук, дзяжурны пульта кіравання Маларыцкага аддзялення Дэпартамента “Ахова”

Калі бярэш чалавека на работу і знаёмішся з яго працоўнай кніжкай, то бачыш, што ў многіх яна спісана: шмат там запісаў аб прыёмах на работу і звальненнях. Але гэта не пра Пятра Мацвеевіча Леўчука, дзяжурнага пульта кіравання Маларыцкага аддзялення Дэпартамента аховы. На працягу амаль 30 год ён працуе ў “Ахове”. У працоўнай кніжцы Пятра Мацвеевіча – адзіны запіс: прыняты на работу ў аддзел пазаведамаснай аховы.
Яшчэ 25 год назад, успамінае Пётр Мацвеевіч, пад аховай знаходзілася невялікая колькасць аб’ектаў, працаваць было больш проста. У 2000 годзе на пульце цэнтралізаванага назірання, які з’яўляецца “сэрцам” аддзялення і прызначаны для збору, апрацоўкі і адлюстравання інфармацыі аб стане сігналізацыі на ахоўваемых аб’ектах і кватэрах, была ўкаранёна аўтаматызаваная сістэма ахоўнай сігналізацыі “Алеся”. Ёй цяпер даверана немалая колькасць аб’ектаў розных форм уласнасці і кватэр грамадзян. У апошнія гады ў аддзяленні ўкаранёна радыёканальная сістэма перадачы паведамленняў, яна працуе без тэлефоннай лініі, а таму можна ажыццяўляць ахову дачных, гаражных кааператываў і іншых нетэлефанізаваных аб’ектаў і кватэр.
Работа дзяжурнага патрабуе пастаяннай увагі і сабранасці на працоўным месцы. Пятру Мацвеевічу Леўчуку гэтыя якасці ўлас­цівыя. А яшчэ ён адказны і добрасумленны ў выкананні службовых абавязкаў, уважлівы, тактоўны і ветлівы з грамадзянамі і калегамі. Калектыў работнікаў Маларыцкага аддзялення Дэпартамента аховы шчыра віншуе Пятра Мацвеевіча Леўчука з юбілеем, які ён будзе адзначаць сёння, і жадае яму моцнага здароўя, далейшых поспехаў у рабоце і сямейнага дабрабыту.
Уладзімір КАРАБЧУК, начальнік аддзялення.
НА ЗДЫМКУ: дзяжурны пульта кіравання Пётр Мацвеевіч ЛЯЎЧУК.

Опубликовано в «ГЧ» 28.09.2013 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


cl24.com.ua

https://www.profvest.com

https://surrogacycmc.com