Маларыцкая зорка ўзышла над Беларуссю

Субяседнік: Вольга Краско, дырэктар Збуражскага СДК.
Падзея: у Мінску прайшоў заключны этап (фінал) рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. Гэтае маштабнае культурнае мерапрыемства праводзілася па 12 намінацыях, дзе бралі ўдзел тыя, каму ад 16 да 31 года. 
Факт: па выніках 2 напружаных  конкурсных дзён у намінацыі “Размоўны жанр” Вольга была ўзнагароджана Граматай. Яна стала адзінай ад Маларытчыны, хто лёгка атрымаў перамогу на раённым і абласным этапах творчага спаборніцтва. Наогул, Вольга стала адной з 16 фіналістаў і на суд прафесійнаму журы прадставіла маналог медсястры “Асцярожна, грып!” На працягу не больш 7 хвілін трэба было здзівіць кампетэнтнае журы нечым арыгінальным, удала ўвайсці ў вобраз, зжыцца з ім, прадэманстраваць уменне пераўвасабляцца, дакладна і трапна перадаць эмоцыі  і пачуцці героя.
Бліцінтэрв’ю:
-Вольга, віншую з поспехам! Твае думкі ад выступлення на вялікай сцэне ў Мінску?
-Дзякуй. Станоўчых эмоцый і ўражанняў многа, напэўна, не на адзін дзень. Усведамленне таго, што давялося выступаць перад вядомымі людзьмі ў рэспубліцы і атрымаць ад іх слушныя парады, ужо заслугоўвае ўвагі. Для майго прафесійнага росту на сцэне гэта быў сапраўдны майстар-клас. За кароткі прамежак часу пераняла многае, хоць і працую ў сферы культуры з 2006 года. Здавалася, што многае ўмею.  Аднак яшчэ раз пераканалася, што вучыцца ніколі не позна ў любым узросце. Лічу, што такія мерапрыемствы павышаюць прафесіяналізм,  акрэсліваюць мэту, робяць яе больш выразнай.
-Ці задаволена вынікамі конкурсу?
-Адназначна адказаць нельга, бо нешта ўдалося зрабіць на дадзеным этапе, а для іншага не хапае яшчэ пакуль ведаў, навыкаў, вопыту. Але ёсць жаданне, пастаўлены мэты, да якіх і буду імкнуцца. Я чалавек рэалістычны, а не рамантык, таму і планы на будучае стаўлю рэальныя,  дасягальныя, па сваіх сілах і магчымасцях.
— Радасць перамогі калегі раздзялілі?
— Так. Шчыра і сардэчна  павіншавалі. Лічу, што мая перамога — гэта заслуга ўсяго калектыву аддзела культуры. Я стала тым, кім ёсць на сённяшні дзень, дзякуючы ўсім, хто працуе са мною плячо ў плячо.
-А дзе можна пачуць, убачыць конкурсны нумар?
-Пакуль толькі ўжывую… Запрашайце, выступлю (усміхаецца). А калі сур’ёзна, то ёсць задумка запісаць выступленне на лічбавую камеру. Магчыма, прагучыць яно і на некаторых раённых мерапрыемствах.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: момант выступлення ў вобразе; фіналістка конкурсу Вольга Краско.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Маларыцкая зорка ўзышла над Беларуссю: 1 комментарий

  • 08.05.2010 в 9:41 дп
    Permalink

    Поздравляю Олю с хорошими результатами! Особенно приятно, потому что живем мы с ней в одном доме! Я всегда радуюсь за успехи и достижения моих друзей и знакомых! Так держать! И успехов в будущем!

Добавить комментарий


777632.avtovoz.co.ua

velotime.com.ua

www.top-obzor.com