“Свет хобі” бібліятэкараў і чытачоў

Арт-праект “Маё хобі” стартаваў у раённай бібліятэцы яшчэ ў 2012 годзе, які быў аб’яўлены Годам кнігі. У рамках яго ў бібліятэцы былі арганізаваны індывідуальныя выставы вышытых карцін, вырабаў, плеценых з газет, акрамя таго чытачы змаглі наведаць майстар-клас па пескаграфіі. А нядаўна ў чытальнай зале бібліятэкі з’явілася калектыўная выстава творчасці бібліятэкараў і чытачоў.
Кожны выраб гэтай выставы – свой маленькі рукатворны шэдэўр. Тут і прыгожыя вышытыя карціны, ручнікі, і плеценыя з пацерак дрэвы, кветкі, і зробленыя з нітак кветкавыя кампазіцыі. Аўтары гэтых работ – Святлана Пятроўна Анушкевіч, Кацярына Сцяпанаўна Болдырава, Алеся Уладзіміраўна Яцура і Яўгенія Канстанцінаўна Князева – пастаянныя чытачы бібліятэкі, яе верныя сябры, а Яўгенія Канстанцінаўна акрамя таго яшчэ ветэран бібліятэчнай справы.
Побач з чароўнымі вырабамі на стэлажах размясціліся кнігі, якія расказваюць пра такія віды творчасці, як вышыўка, бісерапляценне, пляценне стужкамі. Асноўны акцэнт выставы, паколькі яна адкрылася напярэдадні Дня пажылых людзей, быў зроблены на тое, што пенсійны ўзрост – самы час рэалізаваць свае творчыя здольнасці, заняцца тым, што цікавіць і падабаецца.
Творчая выстава не пакідае раўнадушнымі чытачоў, якія прыходзяць у чытальную залу бібліятэкі. Між іншым, уражвае наведвальнікаў і дызайн самой чытальнай залы, у якой абноўлены ўсе кніжныя выставы. Паглядзець на прыгажосць сваімі вачамі запрашаюць бібліятэкары ўсіх маларытчан.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: бібліятэкар Ларыса Бурштын знаёміць з выставай “Маё хобі”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 2.10.2013 г.

Добавить комментарий


https://gas-energy.com.ua

www.kompozit.ua

https://steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!