Шлюбы па восені лічаць

За 8 месяцаў г.г. вузамі Гіменея сябе звязалі 129 пар

Кожны народ мае свае векавыя традыцыі і звычаі, якія вызначаюць увесь лад думак, стыль жыцця, з’яўляюцца галоўным сувязным мостам паміж пакаленнямі. Колькі краін і народаў– столькі ж і розных абрадаў і звычаяў. Наша краіна вельмі багата на іх. Сярод абрадаў і свят выдзяляецца вяселле. Для яго заўсёды была характэрна нейкая асаблівая загадкавасць, непаўторнасць, прыгажосць, урачыстасць, разнастайнасць.Да выбару часу вяселля нашы продкі ставіліся надзвычай сур’ёзна. Асноўнымі яго перыядамі былі восеньскі і зімовы мясаеды. Восеньскі працягваўся з Успення (28 жніўня) да Каляднага (Піліпава) паста (27 лістапада), а зімовы – з Вадо­хрышча (19 студзеня) да Масленіцы. Ніколі не гулялі вяселлі падчас пастоў, выключаўся і Масленічны тыдзень. Пазбягалі ладзіць свята ў посныя дні — сераду і пятніцу.
За 8 месяцаў гэтага года вузамі Гіменея сябе звязала ўжо 129 пар.
— Кожны год колькасць узятых шлюбаў розная, — кажа Людміла Гарбацэвіч, начальнік аддзела ЗАГС. – Напрыклад, у 2012 г. іх заключана 159, у 2010 г. – 184, у 2009 г. – 176, у 2008 г. – 174. Аднак самым “ураджайным” стаў 2011 г. Тады ў ЗАГСе свае адносіны ўзаконіла 207 пар.
21 верасня мужам і жонкаю сталі Міхаіл Каленікаў і Наталля Гузавец. Іх шлюб – 114-ы па ліку ў горадзе, які афіцыйна зарэгістраваны ў ЗАГСе.
***
Шлюб Міхаіла і Наталлі асыпала восень пазалотай. Гэта ад яе падарунак. А мы ж жадаем усім, хто гэтай восенню ўжо стварыў новыя сем’і, дажыць да вяселля залатога ва ўзаемным каханні, шчасці, згодзе, ласцы і міры. А яшчэ хочацца дадаць словы з песні: “Дружна век жывіце, дзетак нарадзіце, дрэва пасадзіце і збудуйце дом”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Міхаіл і Наталля Каленікавы пасля рэгістрацыі шлюбу.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 2.10.2013 г.

Добавить комментарий


https://monaliza.kiev.ua

https://seotexts.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!