Залатыя майстры дзіцячых душ

Напярэдадні прафесійнага свята настаўнікаў у раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адбылася сустрэча маладых педагогаў, якія закончылі ВНУ ў 2012 і 2013 гадах, з ветэранамі педагагічнай працы: выдатнікамі адукацыі (іх на Маларытчыне 14) і заслужанымі настаўнікамі (7). “Марскі круіз па акіянах школьнага жыцця”, які вяла Ала Шабогіна, працягваўся амаль 3 гадзіны. За гэты час сваімі думкамі, успамінамі падзяліліся вядомыя на Маларытчыне сейбіты разумнага, добрага, вечнага: Васіль Піліпавіч Маркаў (1 кастрычніка адзначыў 90-гадовы юбілей), Ганна Максімаўна Шпетная, Кацярына Ільінічна Серада, Яніна Станіславаўна Крываблоцкая, Іван Васільевіч Наўрось,Людміла Адамаўна Гумінская, Яніна Іосіфаўна Юралайц (Наўрось). Яны, аксакалы сваёй справы, спрактыкаваныя і ўмудроныя багатым жыццёвым вопытам, маладым калегам, якія толькі што пачынаюць свой шлях у педагогіку, шчыра расказвалі пра сакрэтывысокага майстэрства, пра тое, як можна яго дасягнуць. На сустрэчы ішла размова і пра якасці, якімі павінен валодаць сапраўдны настаўнік. Стаць ім у “класічным разуменні” – гэта закончыць ВНУ і атрымаць дыплом. Сапраўдным жа настаўнікам, на думку прысутных, можа быць толькі чалавек самага чулага сэрца, шчырых пачуццяў, той, хто самаахвярна аддае свае душэўныя багацці і веды вучням, хто перадае дзецям цяпло сваёй душы і сэрца, узбагачае духоўным вопытам, вядзе за сабою.
Адным з самых галоўных крытэрыяў сапраўднага педагога з’яўляецца прыклад, якім ён павінен быць для тых, каго вядзе за сабою, настаўляе і вучыць.
Сваімі ўражаннямі ад некалькіх тыдняў самастойнай працы падзяліліся і маладыя педагогі: Яўгенія Кісель (СШ №1) і Наталля Баева (Олтушская СШ). З цікавасцю былі выслуханы думкі і іншых калег, якія зрабілі першыя крокі ў адну з самых галоўных і важных прафесій на Зямлі.
— На наш педагагічны век выпалі і інфляцыі, і парывістыя вятры новаўвядзенняў, і розныя нечаканыя інавацыі, — кажа Галіна Украінец, — але мы не збочылі з курсу, не спыніліся на дасягнутым. Нягледзячы ні на што, рабілі сваю паўсядзённую справу: вучылі дзяцей, дзяліліся з калегамі метадычнымі знаходкамі, вопытам і ідэямі. Угледзьцеся ў вечна маладыя твары маіх калег. Для іх жа, хоць ужо і даўно на заслужаным адпачынку, прафесійная дзейнасць і клопат аб маладым пакаленні яшчэ і сёння — натуральны рухавік, стымул для жыцця.
•••
На вечарыне-сустрэчы таксама шчырыя словы ў адрас педагогаў гаварылі і Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму; Тамара Бурштын, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі; Соф’я Якубчык, старшыня раённага савета ветэранаў педагагічных работнікаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: два пакаленні педагогаў у час сустрэчы напярэдадні прафесійнага свята — Дня настаўніка.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 5.10.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


там ukrterminal.kiev.ua

Buy Stanazolol Ultra online in USA

np.com.ua