У КОЖНЫМ ВУЧНІ ЖЫВЕ ДАСЛЕДЧЫК

На базе гімназіі №1 г.Брэста праходзіла V штогадовая абласная канферэнцыя вучняў (конкурс даследчых работ) “З навукай ў будучае”. У 15 секцыях было прадстаўлена больш чым 200 работ з усіх рэгіёнаў Брэстчыны. Упершыню за час правядзення інтэлектуальных спаборніцтваў  для юных навукоўцаў з’явіліся асобныя секцыі па экалогіі, культуралогіі, прафарыентацыі. Маларыцкі раён на канферэнцыі быў прадстаўлены 11 работамі з 7 устаноў адукацыі. У склад журы на гэты раз уваходзілі навукоўцы з БрДУ імя А.С.Пушкіна і школ абласнога цэнтра. Па выніках навуковага спаборніцтва 7 работ былі адзначаны ўзнагародамі рознай вартасці. Дыпломам І ступені ўзнагароджана Вікторыя Урублеўская (11 клас, раённая гімназія, грамадазнаўства). Дыпломамі ІІІ ступені адзначаны навуковыя пошукі Сяргея Кульбеды (8 клас, Ляхавецкая СШ-сад, астраномія) і Ганны Ківачук(9 клас, Мельніцкая БШ, матэматыка). Пахвальныя водзывы атрымала чацвёра юных даследчыкаў: Алена Ляонава (9 клас, раённая гімназія, беларуская літаратура),Сяргей Нікіцюк(8 клас, Ляхавецкая СШ-сад, фізіка), Ганна Ляўчук (11 клас, раённая гімназія, англійская мова) і Раман Чуль (11 клас, Ланская СШ, тэхнічная праца). Гэтых вынікаў не было б, каб не грунтоўныя веды, энтузіязм, прафесіяналізм, самаадданасць настаўнікаў, пад чыім кіраўніцтвам рыхтаваліся работы. Самых шчырых слоў падзякі заслугоўваюць настаўнікі: Ірына Сацюк, Іван Кульбеда, Ніна Чэрнак, Святлана Хальпукова, Уладзімір Свідуновіч… Менавіта дзякуючы ім Маларытчына годна была прадстаўлена на свяце навукі.
 — На такім мерапрыемстве, — дзеліцца думкамі Алена Ляонава, — я прысутнічала і выступала ўпершыню ў жыцці, таму хвалявалася і перажывала. Разам з тым  тут, сярод равеснікаў, здолела знайсці адказы на многія пытанні, якія мяне цікавілі і не пакідалі ў спакоі. Займацца навуковай дзейнасцю – адказна, пачэсна, хоць гэта займае многа часу. Мне падабаецца працэс пошукаў, “дакопвання” да ісціны, пазнання і адкрыцця невядомага нават у самым звычайным і будзённым. Пакуль я толькі прыадчыніла дзверы і на імгненне глянула на свет навукі, вялікі, таямнічы, загадкавы, шмат у чым на сённяшні дзень невы­тлумачальны…
 — Я пераканана, — гаворыць Святлана Хальпукова, настаўніца замежных моў раённай гімназіі, —  што ў кожным школьніку жыве даследчык. Толькі трэба ў час заўважыць гэта, зацікавіць і дапамагчы рэалізаваць задуманае. У даследчых канферэнцыях мае вучні ўдзельнічаюць пастаянна. Без навукі жыццё ўжо не ўяўляецца. Пошукі, знаходкі, адкрыцці, радасці і паражэнні – вось у чым сэнс работы з адоранымі і таленавітымі дзецьмі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: пераможцы абласной канферэнцыі з заслужанымі ўзнагародамі.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://www.nissan-ask.com.ua

http://medicaments-24.net

steroid-pharm.com