ЗОРНЫ ЧАС ХЛЕБАРОБАЎ

Свята дажынак спрадвеку лічылася галоўным для хлебаробаў, бо яно
вянец нястомнай працы тысяч людзей.
У нашым раёне свята дажынак штогод адзначаецца ў першую суботу другога месяца восені. Сёлета яно прыпала на 5 кастрычніка.
…На сцэне гарадскога Дома культуры – вядучая Вольга Табачкоўская. Яна з гонарам гаворыць, што ў зале сабраліся лепшыя з лепшых хлебаробаў, чыя праца заслугоўвае асаблівай пашаны.
Па традыцыі хлебны каравай з новага ўраджаю ўручаецца старшыні райвыканкама Казіміру Лапічу. У сваім кароткім выступленні ён дзякуе хлебаробам, якія цэлы год вырошчвалі гэты каравай, добрасумленна працавалі, каб ён быў важкім.
Затым слова даецца першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку райсельгасхарчу Валянціну Зайчуку. Ён адзначае, што сёлета, нягледзячы на складаныя кліматычныя ўмовы, у раёне атрыманы някепскі ўраджай: забяспечана валавая вытворчасць зерня больш чым 29 тысяч тон пры ўраджайнасці 26,1 цэнтнера з гектара. У поўным аб’ёме выкананы дзяржзаказ па продажу харчовага збожжа колькасцю 8600 тон, засыпана насенне ў асноўны, страхавы і пераходны фонды, а таксама 12 тысяч тон уласнага зернефуражу для грамадскага пагалоўя.
— Дабіцца высокіх вынікаў, — гаварыў Валянцін Міхайлавіч, — змаглі тыя працоўныя калектывы, дзе лепш была арганізавана праца, задзейнічаны ўсе рэзервы, максімальна быў прыцягнуты чалавечы фактар, бо галоўнае ўсё ж людзі, сельскія працаўнікі.
Знаходзячыся ў аднолькавых прыродных кліматычных умовах і маючы нізкі ўзровень кадастравай ацэнкі земляў (22,3), — адзначаў Валянцін Міхайлавіч, — працаўнікі СВК “Дарапеевічы” (старшыня Васіль Фядосавіч Юхімук) атрымалі з кожнага гектара па 40,6 цэнтнера зерня. Гэта тлумачыцца не чым іншым, як высокім прафесіяналізмам і арганізатарскімі здольнасцямі кіраўніка гаспадаркі і яго штаба. Нездарма СВК “Дарапеевічы” аказаўся самым лепшым у вобласці, старшыня яго быў ушанаваны на абласных дажынках у Ляхавічах, атрымаў з рук губернатара вобласці Ганаровы дыплом і грашовую прэмію. Яму было прадастаўлена ганаровае права ўзняць дзяржаўны флаг абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі”.
А камбайнеры з СВК “Чырвоны партызан” Сяргей Сымонік і Мікалай Чырук на гэтым свяце былі ўзнагароджаны Граматамі абласнога прафсаюза работнікаў АПК.
Затым Валянцін Міхайлавіч Зай­чук называе пераможцаў раённага спаборніцтва на жніве-2013. Сярод сельгаспрадпрыемстваў лідарамі прызнаны прыватнае прадпрыемства “Савушкіна”, якому прысу­джана ганаровае першае месца. З кожнага бала-гектара тут атрымалі па 138 кілаграмаў зерня. Другое месца прысуджана СВК “Чарняны”, дзе з кожнага бала-гектара сабралі па 119 цэнтнераў зерня. Трэцяе месца заваяваў СВК “Хаціслаўскі”, тут з кожнага бала-гектара сабрана па 105 кілаграмаў зерня.
Кіраўнікі названых гаспадарак з рук старшыні райвыканкама Казіміра Лапіча атрымалі граматы і грашовыя прэміі.
Пераможцам раённага спаборніцтва сярод камбайнераў прызнаны экіпаж з прыватнага прадпрыемства “Савушкіна” ў складзе Вячаслава Тырко і Віктара Морскага. Яны намалацілі ў пераводзе на ўмоўны камбайн 1303 тоны зерня. На другім месцы экіпаж камбайна з СВК “Ланская” ў складзе Мікалая Крэня і Сяргея Сымоніка, якія намалацілі на ўмоўны камбайн 889 тон зерня, на трэцім – экіпаж камбайна з СВК “Хаціслаўскі” ў складзе Анатоля Саўчука і Андрэя Нушчыка. На іх рахунку 858 тон намалочанага зерня.
Сярод маладзёжных экіпажаў першае месца было прысуджана камбайнерам з прыватнага прадпрыемства “Савушкіна” ў складзе Аляксандра Ківачука і Аляксея Ківачука, яны намалацілі на ўмоўны камбайн 905 тон зерня. На другім месцы экіпаж камбайна з СВК “Арэхава” ў складзе Валерыя Бягезы і Мікалая Жоха. На іх рахунку 456 тон намалочанага зерня.
Някепска папрацавалі і сямейныя экіпажы камбайнераў. Лепшым з іх быў прызнаны экіпаж у складзе Леаніда Герасімука і Сяргея Герасімука з СВК “Хаціслаўскі”, якія намалацілі на ўмоўны камбайнай 809 тон зерня; на другім месцы экіпаж у складзе Юрыя і Івана Касцючыкаў з прыватнага прадпрыемства “Савушкіна”, якія намалацілі 612 тон зерня на ўмоўны камбайн.
Сярод вадзіцеляў на адвозцы зерня ў лік лепшых выйшлі Пётр Хівук з СВК “Чырвоны партызан”, Сяргей Карнялюк і Канстанцін Ляўчук з СВК “Гвозніца”, якія перавезлі адпаведна па 902, 813 і 709 тон на ўмоўны аўтамабіль.
Лепшымі маладымі вадзіцелямі сталі Арцём Чыкіта з СВК “Ляхаўцы”, Сяргей Ліхван з СВК “Рыта”, а лепшымі машыністамі зернесушыльных комплексаў — Уладзімір Семярэй з СВК “Арэхава”, Сяргей Марук з СВК “Хаціслаўскі”, Васіль Капанька з прыватнага прадпрыемства “Савушкіна”. Яны занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы. Усе названыя пераможцы спаборніцтва былі таксама заахвочаны граматамі і грашовымі прэміямі.
Напярэдадні прафесійнага свята – Дня настаўніка — былі адзначаны майстар дзяржаўнага прафесійнага ліцэя Ігар Бурштын і выкладчык Уладзімір Няфёдаў. Старшыня райвыканкама Казімір Лапіч уручыў ім граматы і грашовыя прэміі.
На свяце хлебаробаў былі ўшанаваны і пераможцы раённага конкурсу на лепшы ветэранскі падворак “А ў садзе, агародзе”, на лепшага гаспадара-жывёлавода, на лепшае добраўпарадкаванне прысядзібных тэрыторый, а менавіта: маларытчане Аляксей Віктаравіч і Вера Максімаўна Крываблоцкія, жыхары в. Мельнікі Сцяпан Георгіевіч і Марыя Іванаўна Паўчалюкі, жыхары в. Олтуш Пётр Пракопавіч і Любоў Міхайлаўна Яцура.
Граматай райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі была ўзнагароджана і работніца Олтушскага дзіцячага садка Наталля Ківачук, якая ў час уборкі разам з бацькам працавала на камбайне.
Музычным падарункам для пераможцаў спаборніцтва і ўдзельнікаў свята “Дажынкі” быў цудоўны канцэрт народнага хору “Вербніца” Пружанскага гарадскога Палаца культуры.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ: у час святкавання “Дажынак”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 9.10.2013 г.

Добавить комментарий


Продвижение сайтов seo читать на сайте.
avrora-trans.com

www.ry-diplomer.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!