“Закавээнілі”

ГА “БРСМ”, ГДК пры ўдзеле РАА сумеснымі намаганнямі вырашылі адрадзіць на Маларытчыне папулярную гульню каманд “Клуба вясёлых і знаходлівых”. Пры гэтым арганізатары паставілі мэты: выяўленне таленавітай моладзі і стымуляванне яе творчых інтэлектуальных здольнасцей. Для ажыццяўлення задуманага нядаўна ў вялікай зале ГДК адбылося доўгачаканае свята смеху, гумару, эрудыцыі і тэатральнага майстэрства. Прадэманстраваць свае здольнасці і выявіць лепшага сярод лепшых на першы раз на сцэне сабралася 5 каманд. Гэта “кавээнаўцы” з СШ №№ 1 і 2 горада, раённай гімназіі, Арэхаўскай  СШ і Дарапеевіцкай СШ-сада. Удзельнікі гульні спаборнічалі ў 3 конкурсах: прывітанні “Дазвольце прадставіцца”, размінцы (2 пытанні камандам-саперніцам са сваімі арыгінальнымі адказамі) і дамашнім заданні (міні-спектакль на тэму “Вясна прыйшла – вясне дарогу”). Кампетэнтнае журы пры падвядзенні вынікаў улічвала ўсё: змест, гумар і арыгінальнасць выступлення, стыль каманды, мастацкае і музычнае афармленне, захаванне этычных норм, здольнасць да імправізацыі і рэгламент конкурсаў. У выніку напружанай барацьбы перамогу атрымала каманда “Пакаленне П” раённай гімназіі ў складзе Яўгена Салаўя, Аляксандра Рачкоўскага, Пятра Манько (усе 8 клас), Таццяны Літоўчык, Арцёма Саўчука, Марыі Чахонінай, Хрысціны Карабейка і Андрэя Чаркасава (усе 10 клас). “Пакаленне П” узнагароджана пераходным кубкам, а ўсе каманды – салодкімі прызамі.
P.S. Гэтага цудоўнага раённага мерапрыемства не адбылося б,  каб не намаганні Вольгі Махнавец, якая выступіла рэжысёрам, і Юрыя Варанчука, ён на прафесійным ўзроўні вёў гульню.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: каманда-пераможца “Пакаленне П” з пераходным кубкам.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


форд транзит

www.lkredit.com.ua/

www.unc-mps.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!