Нарыхтоўваюць і грыбы

Сёлета ўраджай на грыбы. Іх можна назбіраць усякіх і практычна ў любым лесе. Галоўнае, кажуць, у «ціхім паляванні» — умець шукаць грыбы. І не трэба быць заўзятым грыбніком са стажам, каб набраць поўны кошык гэтых лясных дароў.
Грыбоў насушылі, намарынавалі, наварылі, насмажылі, насалілі, закансервавалі на ўсю зіму многія жыхары раёна. А некаторыя яшчэ і добра падзарабілі на іх. Ажыўленым месцам гандлю стала дарога Брэст –Макраны ў раёне вёсак Вялікарыта і Гусак.
Акрамя садавіны, агародніны, ягад і іншых дароў восені ў райспажыўтаварыстве закупляюць і грыбы. Праўда, толькі некаторыя іх віды. У прыватнасці, падбярозавікі і падасінавікі — па 5 тысяч рублёў за адзін кілаграм у сырым выглядзе, грузды – па 3 тысячы. А яшчэ – і белыя (баравікі). На іх устаноўлена закупачная цана 30 тысяч рублёў. Баравікі павінны быць цэлымі, цвёрдымі, шляпка памерам 20-40 мм… Акрамя таго, усе грыбы павінны быць нечарвівымі, з ножкай, якая не агрубела. Сушаныя баравікі прымаюць па 200 тысяч рублёў за адзін кілаграм, усе астатнія – па 40 тысяч. Нарыхтаваныя грыбы ў райспажыўтаварыстве будуць выкарыстоўваць у сваіх кропках грамадскага харчавання.
* * *
Грыбная ўдача ўсміхнулася і Наталлі Меляшчук. Разам са сваім мужам ля Збуража яна нарэзала не адзін дзясятак чырвонагаловікаў. Здаваць Наталля іх не плануе, а будзе марынаваць, смажыць, сушыць – гэта ж незаменны прадукт зімою.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Наталля Меляшчук з часткаю сабраных грыбоў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 12.10.2013 г.

Добавить комментарий


www.photolifeway.com

https://topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!