«Беларусы, яны i у Славакii беларусы…”

Калі сонечныя промні напалову схаваліся ў водах Цісы, а неба над Араўскім рэгіёнам у Славакіі стала ружовым, як спелая маліна, аўтобус з беларускімі нумарамі перасёк мяжу Славакіі. Гэта ансамбль народнай песні “Рыцкі куфэрак” вось ужо трэці год запар спяшаўся на святочныя мерапрыемствы з нагоды свята ўраджаю “Дажынкі-2013”. Сёлета гэты форум ператварыўся ў яркае музычнае відовішча, куды прыехалі і знакамітыя выканаўцы з Беларусі – Аляксей Хлястоў (г. Мінск), арт-група “Рада” (г. Гродна”) і, вядома, “Рыцкі куфэрак” (г. Маларыта). Не абышлося тут і без гасцей з іншых краін: артыстаў з Рэспублікі Польшча, акадэмічнага хору г. Дубна (Падмаскоўе), артыстаў са Славеніі і Харватыі, мясцовых фальклорных калектываў. Два дні ішлі канцэртныя выступленні, то тут, то там гучалі беларускія, рускія, харвацкія, славенскія мелодыі, ствараючы атмасферу прыемных пачуццяў. А тым часам побач з галоўнай пляцоўкай, дзе ладзіўся гала-канцэрт, разгарнуўся кірмаш. З самай раніцы тут пачала працаваць выстава-продаж, на якім майстры народнай творчасці Славакіі прадстаўляюць розныя віды вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і народных рамёстваў, а славац­кія “кухары” завіхаліся ля вялізнага бычка на ражне, ад якога ішоў прыемны апетытны пах, прыцягваючы да сябе гурманаў славацкіх страў. Побач з кухняй выстраіліся ў рад адрэстаўраваныя рэтра-аўтамабілі розных гадоў выпуску, была наладжана язда на прыгожых рысаках у рознакаляровых кабрыялетах. Хацелася б падкрэсліць і тое, што ансамбль “Рыцкі куфэрак” у Славакіі спяваў толькі беларускія народныя песні, аўтарскія творы нашых беларускіх кампазітараў, блок дажыначных кампазіцый, якія яскрава ўвасобілі народны каларыт беларускай культуры. Разыначкай выступлення маларыцкіх артыстаў стаў выхад на сцэну баяніста ГДК Дзмітрыя Свішчова, які ўжо амаль шосты раз бярэ ўдзел у «Дажынках» у Славакіі (раней ён з’яў­ляўся ўдзельнікам духавога пагранічнага аркестра Рэспублікі Беларусь), якога ў Славакіі ведаюць і памятаюць па яго таленту, віртуознасці выканання музычных кампазіцый. Акрамя песеннай творчасці, удзельнікі ансамбля пры­везлі з сабою ў Славакію і падарункі: хлеб-соль, як сімвал дабрабыту, сарочку з беларускім арнаментам, вытканую рукамі таленавітай ткачыхі з Дарапеевіч, народнага майстра Рэспублікі Беларусь Сцепаніды Сцепанюк, якая прыйшлася даспадобы Ганароваму консулу Марыяну Мурыну.
Фінальным акордам выступлення стала выкананне ўсімі ўдзельнікамі калектыву кампазіцыі “За Белую Русь, за нашу дзяржаву” з выкарыстаннем вялізнага палатна нашага беларускага флага. Гэта выклікала шквал апладысментаў у гледачоў, слёзы радасці і вялікага гонару за нашу беларускую дзяржаву у артыстаў.
«Дажынкі-2013» у Славакіі яшчэ раз пацвердзілі, што наша беларуская культура вельмі багатая, ёсць што паказваць і ёсць на што гля­дзець. І сапраўды, здабыткі і дасягненні беларускіх артыстаў разнастайныя і невычэрпныя, гэтак жа, як і адвечная мудрасць жыхароў Беларусі.
Лідзія Ківачук, удзельніца калектыву “Рыцкі куфэрак”.
НА ЗДЫМКУ: у час паездкі ў Славакію.

Опубликовано в «ГЧ» 12.10.2013 г. 

Добавить комментарий


progressive.ua

adulttorrent.org

раскрутка сайта
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!