Атрад міласэрнасці

Рознаўзроставаму атраду міласэрнасці “Добрыя сэрцайкі”, які існуе пры СШ №2, споўнілася 5 гадоў. Заснавальнікамі, натхняльнікамі, ініцыятарамі ўсіх цікавых спраў аб’яднання з’яўляюцца настаўнікі Тамара Тарноўская і Таццяна Яцура.
— Наш атрад быў створаны ў верасні 2008 г. па жаданні вучняў 3-4 класаў, — кажа Таццяна Мікалаеўна . – 5 гадоў – яшчэ ўзрост дзіцячы. Але за гэты час мы трывала сталі на ногі, многае паспелі зрабіць. Цяпер у атрадзе ёсць вучні не толькі пачатковых класаў, але і старэйшых. Мы ў свае рады прымаем усіх, хто хоча і можа аказаць дапамогу людзям, якія маюць у гэтым патрэбу.“Добрыя сэрцайкі” пастаянна выступаюць з праграмамі, калі можна так сказаць, асветніцкага характару ў розных установах, на прадпрыемствах, у арганізацыях. У тэатралізаваных прадстаўленнях мы ў вершах, песнях, танцах, інсцэніроўках расказваем, што ёсць дабро і зло, у чым сэнс чалавечага існавання, як знайсці шлях да Бога, віншуем з вялікімі царкоўнымі святамі… Дзецям гэта падабаецца, і яны з радасцю і задавальненнем прыходзяць на заняткі.
А ў дзень свайго 5-гадовага юбілею “Добрыя сэрцайкі” наведалі райаддзел па надзвычайных сітуацыях. Супрацоўнікаў аддзела яны павіншавалі з днём памяці святых мучанікаў Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі, а таксама са святам Пакровы Божай Маці. Напрыканцы сустрэчы Алёна Астапенка, інспектар групы прапаганды і навучання райаддзела па надзвычайных сітуацыях, расказала вучням пра спецыфіку работы выратавальнікаў…
Між іншым, гэтае мерапрыемства праводзілася сумесна з праваслаўным сястрынствам у гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых радасць”, якое існуе пры Свята-Мікалаеўскай царкве райцэнтра і якое ўзначальвае Любоў Колпікава. Любоў Іванаўна перадала ў МРАНС царкоўную літаратуру для праваслаўнага куточка, які, плануецца, хутка будзе тут арганізаваны.
На здымку: “Добрыя сэрцайкі” ў гасцях у супрацоўнікаў РАНС.

Опубликовано в «ГЧ» 16.10.2013 г. 

Добавить комментарий


Buy Masteron online in USA

https://optiontradingstrategies.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!