БУСЕЛ “ПРАПІСАЎСЯ” Ў ГОРАДЗЕ

Сімвал Беларусі – белы бусел у апошнія гады ўсё часцей застаецца зімаваць на сваёй радзіме. Адна з гэтых прыгожых птушак вырашыла “прапісацца” ў нашым горадзе. Многія маларытчане сталі сведкамі таго, як па цэнтральнай вуліцы Савецкай, у раёне магазіна “Магніт”, туды-сюды прагульваецца прыгажун-бусел. Птушка смела шпацыруе па тратуары, ахвотна бярэ з рук гараджан корм.
Прадстаўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, куды на працягу тыдня паступалі званкі ад жыхароў горада, патэлефанавалі прадстаўнікам аргані­зацыі ”Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Там паве­дамілі, што гэта далёка не адзінкавы выпадак, калі птушка не ляціць са сваімі сародзічамі ў цёплыя краіны, а застаецца на зіму ў Беларусі, прычым стараецца ісці бліжэй да людзей, туды, дзе лягчэй адшукаць корм. Знайсці прытулак для такіх птушак складана, бо ў вобласці няма ніводнага заапарка ці гадавальніка, дзе птушцы былі б створаны належныя ўмовы. Застаецца спадзявацца, што зіма сапраўды будзе не вельмі суровая і бусел зможа прызвычаіцца да новых умоў, альбо што знойдзецца чуллівы чалавек, які дасць буслу прытулак у сваім хляве. Дарэчы, вучоныя схіляюцца да думкі, што бусел, які перазімаваў побач з людзьмі, можа потым зноў жыць у жывой прыродзе, чарада прымае яго, толькі сама птушка, адчуўшы іншыя ўмовы, далёка не заўжды жадае ісці да сваіх сародзічаў.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: бусел “памяняў” месца зімоўкі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 16.10.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Buy TREN A 100 online

np.com.ua

https://russ-love.com