У раёне прайшлі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі

На базе СШ №1 прайшлі спаборніцтвы на прызы Кубка Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Удзел у іх брала 33 вучні з 11 устаноў адукацыі раёна. Праграма спаборніцтваў прадугледжвала 3 віды практыкаванняў. У выніковай табліцы пераможцай стала каманда Олтушскай СШ (трэнер – Анатоль Алесік). На другім месцы — каманда Ляхавецкага д/с-СШ, на трэцім – СШ №2. У асабістым заліку пераможцам у практыкаванні ВП-1 (стральба седзячы) стаў Раман Курыло (Олтушская СШ). У практыкаванні ВП-2 (стральба стоячы) не было роўных Івану Курдзюку (Ляхавецкі д/с-СШ). У практыкаванні ВП-3 (стральба з калена) першае месца заняў Дзмітрый Сінавец (Олтушская СШ). Усе пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі.
Каманда-пераможца юнакоў Олтушскай СШ хутка будзе абараняць гонар раёна на абласных спаборніцтвах.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Валянціна Козак, інструктар Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, Анатоль Алесік, трэнер каманды, з лепшымі стралкамі з пнеўматычнай вінтоўкі з Олтушскай СШ – Раманам Курыло, Артурам Крэнем і Дзмітрыем Сінаўцом.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 16.10.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.