ДАВЕРЛІВЫ ДЫЯЛОГ

адбыўся паміж начальнікам галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці Камітэта дзяржаўнага кантролю нашай рэспублікі Сяргеем Васільевічам Раўнейкам і грамадзянамі, якія прыйшлі да яго на прыём.
Напомнім, што начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці Камітэта дзяржаўнага кантролю нашай рэспублікі Сяргей Васільевіч Раўнейка на мінулым тыдні, 14 кастрычніка, наведаў наш раён, у райвыканкаме правёў прыём грамадзян і “прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі раёна.
Трэба сказаць, што запісаліся і прыйшлі на прыём усяго толькі тры чалавекі. І калі першых двух цікавілі пытанні больш асабістага характару, дык Валерый Міка­лаевіч Антановіч, дырэктар сумеснага беларуска-германскага прадпрыемства “Бізон”, прыйшоў з мэтай абараніць не свае асабістыя інтарэсы, а інтарэсы прадпрыемства, працоўнага калектыву і раёна.
А сутнасць пытання вось у чым. 15 год прадпрыемства рэалізоўвала сваю прадукцыю — хмель, забяспечваючы ім пад поўную патрэбу такія ААТ, як “Крыніца”, “Брэсцкае піва”, “Рэчыцкае піва”, піваварную кампанію “Сябар” г. Бабруйска, ААТ “Лідскае піва” і інш. Дзякуючы стабільнай рабоце і добрай матэрыяльнай зацікаўленасці ў “Бізоне” склаўся трывалы калектыў, кожны работнік якога даражыў сваім працоўным месцам. Акрамя таго, “Бізон” штогод пералічваў у бюджэт больш за 300 мільёнаў рублёў падаткаў. Але ў апошні час сітуацыя памянялася. Многія з таварыстваў і кампаній, якія былі дзелавымі партнёрамі “Бізона”, наадрэз адмовіліся купляць хмель, матывуючы сваю адмову тым, што яны, маўляў, цяпер падпарадкоўваюцца сваім заходнім гаспадарам. А піваварную кампанію “Сябар” г. Бабруйска, ААТ “Лідскае піва” і інш сапраўды выкупілі фінскія, дацкія і іншыя замежныя кампаніі. І ў іх сапраўды цяпер новыя гаспадары, хаця юрыдычныя асобы нашы, беларускія.
Тым не менш, маларыцкі хмель – імпартазамяняльны прадукт, якасць яго ніколькі не ўступае якасці хмелю, які вырошчваецца ў замежных краінах. І цана яго для пакупнікоў прымальная. Але факт застаецца фактам. На сённяшні дзень “Бізон” мае запазычанасць па заработнай плаце. Скажам, за гэты месяц яе змаглі выплаціць толькі 70%. Таму і перажывае дырэктар Валерый Мікалаевіч за лёс калектыву і прадпрыемства.
Сяргей Васільевіч Раўнейка паабяцаў напісаць пісьмо ў Савет Міністраў з просьбай вывучыць сітуацыю і даць на гэты конт тлумачэнні.
У той жа дзень Сяргей Васільевіч Раўнейка разам з Дзмітрыем Вікенцьевічам Баско, старшынёй абласнога камітэта дзяржаўнага кантролю, пабывалі на “Бізоне”, пацікавіліся працэсам вытворчасці і перапрацоўкі хмелю, які тут рыхтуюць да таварнага выгляду.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: у час прыёму грамадзян начальнікам галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці Камітэта дзяржаўнага кантролю РБ Сяргеем Васільевічам Раўнейкам.
Фота Мікалая НАВУМЧЫКА.

Опубликовано в «ГЧ» 19.10.2013 г.

Добавить комментарий


Материалы для гидроизоляции пола unc-mps.com.ua
ry-diplomer.com

микроскоп цена
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!