Жыццё пачынаецца з маці

Мама… Яна — выток усяго: і таго, што было, і таго, што яшчэ будзе. Мама дорыць нам жыццё, сустракае ў першыя хвіліны з’яўлення на свет і ідзе побач усё жыццё.
У розных краінах свету Дзень маці адзначаюць у розны час. У Беларусі ён супадае з вялікім праваслаўным святам — Пакровам Прасвятой Багародзіцы. 14 кастрычніка на Маларытчыне ў многіх установах, прадпрыемствах, арганізацыях былі праве­дзены мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню.
У ГДК прайшоў святочны канцэрт “Маміна сэрца – крыштальная чаша”, які пад­рыхтаваны быў мясцовымі самадзейнымі артыс­тамі. Перад яго пачаткам члены райкама ГА “БРСМ” жанчынам дарылі рамонкі, зробленыя з паветраных шароў. Са шчырымі словамі віншаванняў да прысутных жанчын у зале звярнуліся: Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама; іерэй Віктар Паляціла, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы райцэнтра, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі; Таісія Чуйко, акушэр-гінеколаг цэнтральнай райбальніцы. Між іншым, Таісія Анатольеўна адзначыла, што ў раёне за 9 месяцаў гэтага года нарадзілася 253 немаўляці, што больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Акрамя таго, на свет з’явілася тры двойні і дзеці пасля прымянення дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій. Радуе тое, што стала менш абортаў і больш жанчын, якія нараджаюць ва ўзросце бліжэй да 40 гадоў.
***
Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, і Марыя Афанасенка, дырэктар Гвозніцкага д/с-СШ, у гэты дзень наведалі Ганну Калюх, прыёмную маму з в. Гвозніца. Вадзім Паўлавіч і Марыя Міхайлаўна павіншавалі са святам Ганну Васіль­еўну, падзякавалі за выдатнае выхаванне дзяцей і ад імя Маларыцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” уручылі ёй падарунак.
***
Сёстры міласэрнасці праваслаўнага сястрынства ў імя абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры Свята-Мікалаеўскай царкве г. Маларыты пабывалі ў Вялікарыцкай бальніцы сястрынскага догляду. З 20 пацыентаў, якія цяпер знаходзяцца тут, 18 – гэта жанчыны. Каб іх падтрымаць, падбадзёрыць, сказаць добрае і цёплае слова і прыехалі ў медустанову сёстры. Любоў Колпікава расказала пра гісторыю ўзнікнення свята Пакровы. А затым увазе прысутных быў прапанаваны міні-канцэрт праваслаўных песнапенняў.Бабулі і дзядулі атрымалі падарункі, падрыхтаваныя сястрынствам і калектывам СШ №2 райцэнтра.
***
Вечарам у Свята-Мікалаеўскай царкве райцэнтра адбылося малебнае песнапенне з акафістам Пакрову Божай Маці. Разам з вернікамі свае гарачыя малітвы да Царыцы Нябеснай узносілі святары Віктар Паляціна і Сергій Струнец.
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА ЗДЫМКАХ: у час канцэрта ў ГДК, наведвання Ганны КАЛЮХ і бальніцы сястрынскага догляду ў в. Вялікарыта.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 19.10.2013 г.

Добавить комментарий


medicaments-24.com

https://imagmagnetsns.ua

www.binaryoptions21.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!