Яшчэ адзін шанц…

У раённым сацыяльна-педагагічным Цэнтры паспяхова дзейнічае метадычнае аб’яднанне

Быць прыёмнымі бацькамі – гэта лёгка ці цяжка? Нехта скажа, што нічога складанага ў гэтым няма, а некаторыя задумаюцца: “А можа і не так ужо лёгка, бо не кожны асмеліцца прысвяціць частку свайго жыцця выхаванню дзяцей з неспрыяльных сем’яў”. На самой справе гэта вельмі цяжкая і карпатлівая праца, якая патрабуе супрацоўніцтва прыёмных бацькоў і работнікаў многіх іншых структур. У паўсядзённым жыцці прыёмныя бацькі сутыкаюцца з многімі новаўвядзеннямі і актуальнымі праблемамі. Справіцца з імі самастойна ім нялёгка. Таму і стараемся мы арганізаваць для іх сустрэчы са спецыялістамі розных службаў. Адной з форм такога роду сустрэч з’яўляецца работа метадычнага аб’яднання. Чарговае яго пасяджэнне прайшло на базе УА “Маларыцкі раённы Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”. У гутарцы былі закрануты пытанні сацыяльных гарантый для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама разглядаліся найбольш прыярытэтныя накірункі дзейнасці метадычнага аб’яднання прыёмных бацькоў на 2013-2014 вучэбны год.
Удзельнікі пасяджэння актыўна абмяркоўвалі пытанне стварэння ў рэспубліцы інфармацыйнага інтэрнэт-парталу WWW.DADOMU.BY. Імклівае развіццё сеткі інтэрнэт, як сур’ёзнай крыніцы актуальнай і даступнай інфармацыі, сфарміравала вельмі вялікую групу інтэрнэт-карыстальнікаў. Як правіла, гэта людзі ва ўзросце 25-45 гадоў, якія цікавяцца рознымі аспектамі грамадскага жыцця, у тым ліку і прыёмам дзіцяці ў сваю сям’ю. Вопыт суседніх краін (Украіны, Расіі) паказвае, што размяшчэнне візуальнай інфармацыі пра дзіця ў сетцы інтэрнэт (фотаздымак гэта ці кароткі відэасюжэт), павялічвае яго шанцы на тое, што будзе знойдзена новая сям’я. Таму рашэнне аб стварэнні падобнага парталу ў нашай краіне прыйшло само па сабе. WWW.DADOMU.BY – гэта месца, дзе будуць размешчаны фотаздымкі і інфармацыя пра кожнае канкрэтнае дзіця з катэгорыі сірот. Сам партал яшчэ не сфарміраваны, але хутка ён пачне функцыянаваць. Паспяховасць гэтага праекта абумоўлена тым, што сама па сабе сетка інтэрнэт дазваляе данесці інфармацыю да шырокай аўдыторыі, інфармуючы і зацікаўліваючы людзей, якія, магчыма, ніколі б не даведаліся пра дзяцей, што жывуць у інтэрнатах і мараць пра сям’ю. Дзякуючы гэтаму інтэрнэт-парталу многія дзеці змогуць адчуць шчасце жыць у сям’і.
На 1 кастрычніка 2013 года ў раёне зарэгістравана 15 прыёмных сем’яў, у якіх выхоўваецца 19 дзяцей.
Дар’я УЛАСЮК, педагог-псіхолаг УА “Маларыцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”.
НА ЗДЫМКУ: у час пася­джэння метадычнага аб’яднання прыёмных баць­коў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ»

Добавить комментарий


www.etalon.com.ua

https://topobzor.info

steroid-pharm.com/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!