“Здай макулатуру — захавай дрэва”

Акцыю «Здай макулатуру – захавай дрэва», прымеркаваную да Года беражлівасці, правялі ў Маларыцкім прафесійным ліцэі. Удзельнікам яе былі даручаны дзве важныя задачы – пасадзіць ля навучальнай установы дрэвы і заняцца зборам макулатуры. Актыўна ўзяўшыся за справу, навучэнцы не толькі ўпрыгожылі тэрыторыю ліцэя, але і сабралі больш за 2 тоны макулатуры. Тыя групы навучэнцаў, якія па збору макулатуры выйшлі ў лідары, былі заахвочаны паездкай у Брэст, Кобрын і экскурсіяй па раёне.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: навучэнцы ДзПЛ СВ у час пасадкі дрэў.
Фота Галіны СТАСЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 23.10.2013 г.

Добавить комментарий


альпари кидалово
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!