МАРКОЎНЫ СЕЗОН

У раёне актыўна ўбіраюць моркву.
Вырошчваць гародніну ў СВК “Макраны” ўжо навучыліся, у прыватнасці, моркву. Бо садзяць яе ў гаспадарцы кожны год. Вось і сёлета пад гэтую культуру было адведзена 18 гектараў. Насенне выкарыстоўвалі двух гатункаў: «дардонь» (гібрыд) і «флам». На думку галоўнага агранома гаспадаркі Ігара Бурды, ураджайнасць морквы нядрэнная: прыкладна з кожнага гектара будзе атрымана больш чым па 300 цэнтнераў.
Каб не прамарудзіць і паспець прыбраць гэтую гародніну з поля да маразоў, у гаспадарцы не чакаюць, калі чарга на камбайн (а ён адзін у раёне) дойдзе і да Макран. Моркву актыўна ўбіраюць уручную. Задзейнічаны на гэтых работах паляводы. Вядома, прадукцыйнасць ручной працы намнога ўступае прадукцыйнасці камбайна. Але ёсць тут і свае плюсы. І самы галоўны, што моркву адразу і ўбіраюць, і сартуюць. Камбайн такой магчымасці не мае.
Галоўны аграном, як і старшыня гаспадаркі, з засмучэннем гаварылі, што хоць ураджай морквы вырашчаны і добры, але радасці ад гэтага мала. Бо ёсць праблемы з яе рэалізацыяй. Не, не з-за павышанага ўтрымання нейкіх шкодных рэчываў у ёй. З гэтым якраз усё ў норме. Сельгасвытворцы і перапрацоўшчыкі не сыхо­дзяцца ў цане. На сённяшні дзень 1 кг морквы на нашым камбінаце каштуе 500 рублёў. Гэта мізер у параўнанні з тымі затратамі, што пайшлі на вырошчванне морквы. Таму кіраўнік гаспадаркі ахвотна дзеліцца багатым ураджаем са школамі і садкамі, работнікі якіх для патрэб навучальных устаноў нарыхтоўваюць моркву самі. Між іншым, такую магчымасць выкарысталі многія навучальныя ўстановы раёна, прычым не толькі сельскія, але і гарадскія.
У гаспадарцы шукаюць і іншыя шляхі рэалізацыі гэтага віду гародніны.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: галоўны аграном СВК “Макраны” Ігар БУРДА (на здымку справа) добра ведае, як вырасціць такі добры ўраджай.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 26.10.2013 г.

Добавить комментарий


https://jaamboo.com.ua

www.topobzor.info/tag/xiaomi/

thailand-option.com/tag/ethereum/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!