ПАД ПРЫЦЭЛАМ УВАГІ – ДЗЕЦІ

Позняя восень – час асобай увагі да патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі. Менавіта тады, калі халады прымушаюць вяскоўцаў паліць печы, калі значна павялічваецца нагрузка на электрапрыборы, нярэдка і ўзнікаюць пажары. І ахвярамі іх часта становяцца дзеці. Каб прасачыць, наколькі вялікая рызыка ўзнікнення пажараў у дамах тых сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці, работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць рэйды. У адзін з іх разам са старшым інжынерам райаддзела па надзвычайных сітуацыях Анатолем Нікіцюком і інспектарам групы прапаганды і навучання Алёнай Астапенка адправілася і карэспандэнт райгазеты.
Вёска Мельнікі. Маршрут у гэты населены пункт работнікі пажарнай службы абралі невыпадкова. Вядома ж, наведаць усе сем’і, дзе ёсць дзеці, а ў цэлым колькасць дзетвары ў вёсцы складае 169 чалавек, было нерэальна. Таму ў блакноце інспектараў для першачарговага наведання былі падкрэслены адрасы тых домаўладанняў, дзе звычайна назіраюцца праблемы. Прызнацца, уражанні ад убачанага ў многіх дамах засталіся не вельмі прыемнымі. Для некаторых бацькоў было зусім незразумелым, што запалкі, якія ляжаць адкрыта на акне ці ў шафе, – гэта небяспека. “Яны заўжды тут ляжаць і малы не звяртае на іх увагі” – тлумачыла адна з матуль. Супрацоўнікам райаддзела даводзілася прыводзіць канкрэтныя прыклады, калі запалкі, трапіўшы ў рукі дзіцяці, станавіліся прычынай трагедыі. Было ў інспектараў нямала прэтэнзій і да спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Адна з гаспадынь, тлумачыўшы, што ў доме ёсць пажарныя апавяшчальнікі, пайшла шукаць іх у тумбачцы. Як высветлілася, ва ўсіх трох апавяшчальніках (якія павінны былі размяшчацца на столі ў трох пакоях), трэба было проста замяніць элементы сілкавання, але пра гэта ніхто не паклапаціўся.
Не маглі не насцярожыць удзельнікаў рэйду і такія факты, што ў многіх дамах дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту знаходзіліся дома адны, без догляду дарослых. “Мама на рабоце”, – адказвалі дзеці. Але ці можна разлічваць на тое, што самастойнасць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія яшчэ не могуць цалкам адказваць за свае ўчынкі, не прывядзе да бяды? Зразумела ж, не.
Неспрыяльныя сем’і часцей за ўсё знаходзяцца пад прыцэлам увагі розных службаў – і школы, і сельвыканкама, і інспектараў па справах непаўналетніх. А вось самыя звычайныя сем’і, дзе выхоўваюцца адно ці двое дзяцей, нярэдка застаюцца “ў цяні”. Удзельнікі рэйду вырашылі не прамінуць такія сем’і. Наведванне некалькіх домаўладанняў пакінула пазітыўныя ўражанні. Праўда, у інспектараў былі пытанні да гаспадароў і ў гэтых дамах. І гэтыя пытанні датычыліся кантролю за работай аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, спраўнасць якіх забяспечваецца своечасовай заменай элементаў сілкавання.
Бяспека дзяцей у многім залежыць ад таго, наколькі даступна даносіцца да хлопчыкаў і дзяўчынак інфармацыя аб правілах паводзін з агнём. Таму інспектары пабывалі ў школе, пагутарылі з педагогамі, данеслі да іх пытанні, звязаныя з праблемнымі сем’ямі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час рэйду.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 30.10.2013 г.

Добавить комментарий


www.avtopoliv-gazonov.kiev.ua

www.profshina.kiev.ua/hankook

www.ry-diplomer.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!