“Асеннія пародыі”

Асенні вечар. Субота. Пасля цёплых дзянькоў ужо адчуваецца набліжэнне халадоў. А так яшчэ хочацца хоць крыху, але адтэрмінаваць гэты час. І каб восень запомнілася толькі самымі прыемнымі ўражаннямі, у Олтушскай школе, як заўжды, сабрала гасцей асенняе свята.
Пачалося яно, па традыцыі, з ацэнкі журы кулінарных здольнасцяў вучняў, якія, прымяніўшы ўсю сваю фантазію, прыгатавалі з дароў восені вельмі смачныя стравы. У намінацыі “Лепшыя вырабы” перамаглі дзевяцікласнікі, “Самы шчодры стол” быў у вучняў 6 класа, самую цікавую назву сваім кулінарным шэдэўрам прыдумалі васьмікласнікі, арыгінальнай асенняй стравай парадавалі вучні 11 класа. Усе пераможцы атрымалі граматы і падарункі.
І вось у зале загучала мелодыя з добра знаёмага ўсім тэлевізійнага праекта “Вялікая розніца”, быццам папярэджваючы, што наперадзе ўсіх удзельнікаў асенняга свята чакае шмат цікавага. І гэтым “цікавым” былі пародыі, якія падрыхтавалі вучні-дзесяцікласнікі на розныя тэлевізійныя праграмы. Спачатку гледачоў паклікаў “Модны прыгавор”. Прычым адметнай рысай яго стала сельская тэматыка з выкарыстаннем олтушскага дыялекту. Публіку шчыра весяліла “стыльная” вопратка герояў праграмы. Не менш цікавай была і пародыя на папулярнае ток-шоу “Інтуіцыя”. Вельмі ўдала змаглі перадаць школьнікі вобраз вядучай гэтай праграмы Ксеніі Сабчак.
Не сумавалі прысутныя і ў час рэкламнай паўзы. А пасля яе пачаўся розыгрыш латарэй, якія на працягу апошняга тыдня маглі набыць вучні. Латарэя была бяспройгрышная, таму кожны мог парадавацца прызу.
Пасля ўрачыстай часткі школьнікі маглі пачаставацца рознымі прысмакамі, а затым прыняць удзел у вясёлай дыскатэцы.
Аляксандр ГАЛЯНЧУК.
НА ЗДЫМКУ: у час праграмы “Асеннія пародыі”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 6.11.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


у нас

http://shtory.ua

www.sribnapidkova.ua