Мультымедыя – на кожны ўрок

На Маларытчыне прайшоў раённы этап абласнога конкурсу “Мультымедыйны ўрок у адукацыйнай практыцы педагога”. У ім прынялі ўдзел многія настаўнікі. На базе раённай гімназіі прайшоў фінал. Сваім вопытам работы дзялілася 7 педагогаў Маларытчыны. Яны праводзілі майстар-класы. Пры падвядзенні вынікаў журы ацэньвала і распрацаваныя па пэўнай тэме ўрокі з абавязковым уключэннем у іх структуру і змест мультымедыякампанентаў, якія забяспечваюць нагляднасць вучэбнага матэрыялу, яго інтэрактыўнасць і даступнасць успрыняцця і засваення вучнямі.
Пераможцамі конкурсу сталі: Мікалай Клебановіч (І месца, настаўнік матэматыкі Лукаўскай СШ), Нэлі Шпетная (ІІ месца, настаўніца геаграфіі раённай гімназіі), Людміла Сцепанюк (ІІІ месца, настаўніца пачатковых класаў раённай гімназіі). Яны хутка будуць прадстаўляць Маларытчыну на абласным этапе конкурсу.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Людміла Сцепанюк, Нэлі Шпет­ная і Таццяна Мартынюк мультымедыйныя тэхналогіі ў сваёй педагагічнай практыцы выкарыс­тоўваюць даўно і эфектыўна.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 6.11.2013 г.

Добавить комментарий


velotime.com.ua

https://steroid-pharm.com

https://sribnapidkova.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!