З заказам — у швейную майстэрню

Швейная майстэрня, якая працуе пры тэрытарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і аказвае паслугі пенсіянерам, інвалідам і іншым малазабяспечаным катэгорыям грама­дзян, даўно заслужыла давер маларытчан. Адкрылася майстэрня у сакавіку мінулага года, і амаль з першых дзён у Цэнтры адчулі, што такая паслуга запатрабаваная. Тых, хто звяртаўся сюды, прываблівала хуткасць выканання заказаў, уважлівасць маладой швачкі Дар’і Бягезы і адносна невысокія цэны, паколькі абслугоўванне праводзіцца па сацыяльных тарыфах. Было, праўда, адно “але”. Асобнага памяшкання ў самой майстэрні не было. Швачка працавала ў пакоі, дзе праходзілі заняткі з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Гэта стварала, вядома ж, пэўныя нязручнасці. А таму пад швейную майстэрню вырашана было адвесці асобны пакой, дзе ўсё абсталявана для зручнасці і швачкі, і заказчыкаў.
— Цяпер кожны, хто звяртаецца ў майстэрню, можа адразу зрабіць прымерку, ды і мне ў новых умовах, калі ўсё пад рукою, працаваць добра, — заўважае ў размове Дар’я.
Падшыць сукенку, замяніць маланку на спадніцы, падкараціць штаны, зрабіць іншы дробны рамонт адзення, а таксама пашыць ручнікі, пасцельную бялізну і нават простую спадніцу – з усімі гэтымі заказамі можна адпраўляцца ў швейную майстэрню, якая працуе штодня з 8 да 12 гадзін у будынку тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па вул. 2-я Заводская. Гэты адрас добра ведаюць ужо многія, спяшаюцца менавіта сюды і застаюцца задаволенымі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: спецыяліст аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання Юлія Волчук і швачка Дар’я Бягеза абмяркоўваюць вытворчыя пытанні.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 9.11.2013 г.

Добавить комментарий


gazon.net.ua

гейнер купить

здесь kapli.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!