Пераможцы, прызёры, кармільцы…

66 гадоў назад было ўстаноўлена на дзяржаўным узроўні свята, на якім ушаноўвалі працаўнікоў сельскай гаспадаркі, з 1995 года яно адзначаецца ў суверэннай Беларусі. Спрадвеку самым паважаным чалавекам у сям’і быў кармілец, а самымі шаноўнымі людзьмі ў грамадстве – гаспадары зямлі.
У чарговы раз аграрыі раёна сабраліся ў гарадскім Доме культуры, каб адзначыць вынікі сельскагаспадарчага года, ушанаваць тых, хто ўнёс найбольшы ўклад у поспехі і перамогі. Сёлетні, хоць няпросты па ўмовах надвор’я год, для маларыцкіх працаўнікоў стаў далёка не безвыніковым. Прыемна было далажыць кіраўніку аграрнай галіны раёна Валянціну Зайчуку, што наш раён упершыню сёлета выйшаў у прызёры (2-е месца) абласнога спаборніцтва па вытворчасці масланасення рапсу, лепшых паказчыкаў у вытворчасці гэтай культуры дасягнулі СВК “Чарняны”, “Хаціслаўскі”, “Чырвоны партызан”, ПСУП “Савушкіна”. Гэта сведчыць пра тое, што ў гаспадарках, дзе тэхналагічная дысцыплі­на лічыцца паўсядзённым правілам у вырошчванні сельгаскультур, уплыў прыродных катаклізмаў менш значны. Падстава гаварыць пра поспехі на свяце была грунтоўная. Асобныя сельгаспрадпрыемствы паказалі добрыя вынікі на рэспубліканскім і абласным узроўнях. Так, СВК “Дарапеевічы” прызнаны лідарам у рэспубліканскім спаборніцтве на нарыхтоўцы травяністых кармоў, і яго кіраўніку Васілю Юхімуку на свяце была ўручана імянная ўзнагарода ад міністра сельскай гаспадаркі РБ Леаніда Зайца, а таксама ўзнагарода Брэсцкага аграпрамысловага саюза за перамогу ў конкурсе “Лепшы кіраўнік сельгас­прадпрыемства вобласці”. Прызёрам рэспубліканскага спаборніцтва (3-е месца) па нарыхтоўцы кармоў сярод гаспадарак вобласці выйшаў і СВК “Чарняны”. У раённым спаборніцтве 1-е месца заняў СВК “Чырвоны партызан”, другое – “Савушкіна”, трэцяе – дзяржаўнае прадпрыемства “Радзежскае”, кіраўнікі якіх былі адзначаны Граматамі. Нельга не назваць і прызёраў у індывідуальным абласным спаборніцтве – механізатара кормаўборачнага камбайна Эдуарда Сцепанюка з СВК “Чырвоны партызан” (3 месца), вадзіцеляў Валерыя Бенесюка з СВК “Хаціслаўскі” і Генадзя Баліцэвіча з СВК “Чырвоны партызан” (3-я месцы). Пераможцамі раённага спаборніцтва на нарыхтоўцы і адвозцы кармоў сталі Віталь Шышук з СВК “Чырвоны партызан”, Сяргей Бойка, Міхаіл Рабчынскі і Аляксандр Улезла з СВК “Дарапеевічы”, Іван Дардзюк, Міхаіл Міхальчук з СВК “Рыта”.
Важкія вынікі дасягнуты ў жывёлагадоўлі. Валянцін Зайчук назваў нямала прозвішчаў спецыялістаў і жывёлаводаў, людзей, якія ў вёсцы першымі сустракаюць світанкі і апошнімі бачаць заходы сонца. Гэта дзякуючы ведам, працавітым рукам такіх, як Юрый Кашлей з СВК “Чарняны”, Вера Казловіч з СВК “Рыта”, Аляўціна Ядорка з СВК “Макраны”, Марыя Асіюк з СВК “Рыта”, Людміла Гаркаўчук з СВК “Чырвоны партызан” і многім іншым работнікам жывёлагадоўчай галіны, валавая вытворчасць малака ў раёне за 10 месяцаў склала 52 тысячы тон пры надоі на карову 4555 кілаграмаў. А такія жывёлаводы, як даярка Людміла Кіцель з СВК “Дарапеевічы” і Алена Лямачка з ПСУП “Савушкіна” ўдастоены дзяржаўных узнагарод – медалёў “За працоўныя заслугі”.
На святочнай сустрэчы шмат цёплых слоў прагучала ў адрас работ­нікаў калектываў, якія абслугоўваюць аграрную галіну, — райаграпрамтэх­нікі, прадпрыемства мелія­рацыйных сістэм, ААТ “Ма­ла­рыцкі кансервава­гародніна­сушыльны камбінат”.
Па працы і заслугі. Больш за гадзіну працягвала­ся ўзнагароджанне перада­вікоў. Павіншаваць са святам і ўручыць заслужаныя ўзнагароды прыехалі намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Сяргей Буткевіч, выканаўчы дырэктар Брэсцкага аграпрамысловага саюза Мікалай Казак, спецыялісты ААТ “Брэсцкі мясакамбінат” і “Савушкін прадукт” Алег Бабінцаў і Святлана Бажук, прадстаўнік дылерскай фірмы “Кобрынскі ключ” Надзея Максімук. Старшыня райвыканкама Казімір Лапіч, старшыня райсавета Пётр Губей, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Марушаў, прадстаўнік СТАА “КРАУНбелагра” Ві­таль Кацюба, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна айцец Віктар уручылі перадавікам граматы, дыпломы і падарункі.
— Поспехі, якіх мы дасягнулі, забяспечвалі ўсе вы, паважаныя працаўнікі, — звярнуўся да прысутных з цёплымі словамі віншаванняў Казі­мір Лапіч. – А поспехі – добрая нагода для святочнага настрою. У гэтым годзе ў раёне зроблены добры зачын, каб з лепшымі вынікамі завяршыць наступны год. Шмат зроблена па мадэрнізацыі ферм – 70% дойнага статка пераведзена на новыя тэхналогіі. А таму дасягнутыя поспехі мы павінны замацаваць і прымножыць.
На такой аптымістычнай і сцвярджальнай ноце завяршалася ўрачыстая частка святочнай сустрэчы, працягам якой стаў канцэрт артыстаў Бела­азёрскага ГДК і ўзорнага ансамбля народнага танца “Журавінка” Бярозаўскага раёна.
Ніна СВІЦЮК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 20.11.2013 г.

Добавить комментарий


www.velotime.com.ua

http://steroid-pharm.com

www.generico-pro.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!