Яўны безнаяўны

У мэтах выканання сумеснай Пастановы Савета Міністраў і На­цыянальнага банка нашай рэспублікі ад 1 красавіка г.г. № 246/4 “Аб плане сумесных дзеянняў дзяржорганаў і ўдзельнікаў фінансавага рынку па развіццю ў нашай рэспубліцы сістэмы безнаяўных разлікаў па рознічных плацяжах з выкарыстаннем сучасных электронных плацёжных інструментаў і сродкаў плацяжу на 2013-2015 гады і мерапрыемствах па іх рэалізацыі” у ЦБУ № 120 ААТ “ААБ Беларусбанк” праводзяць розныя мерапрыемствы, арганізуюць конкурсы. Так, сёлета работнікамі Цэнтра было праведзена больш за 30 гутарак у працоўных калектывах, у час якіх закраналася адно з важных пытанняў – павышэнне фінансавай адукаванасці грамадзян.
З мэтай павелічэння долі безнаяўных разлікаў было арганізавана 2 кон­­курсы. У першым удзельнічалі 32 гандлёвыя арганізацыі горада і раёна. Пераможцамі конкурсу сталі калектывы прыватнага прадпрыемства “Эліс-Прым” і магазіна “Радыётэхніка”. Яны і былі заахвочаны каштоўнымі падарункамі ад кіраўніцтва ЦБУ № 120.
У другім конкурсе пры­малі ўдзел толь­кі работнікі магазіна “Родны кут” райспажыў­тава­рыства. Пераможцай яго стала Зоя Бучанкова, прадавец 6 разраду. Толькі за жнівень-верасень яна забяспечыла прырост без­наяўных разлікаў праз тэрмінал больш чым на 20%.
Павіншаваць Зою Ула­дзіміраўну і ўручыць ёй падарунак – Міжнарод­ную пластыкавую картку Viza-Klassik, якая дазваляе абслугоўвацца ў любой краіне, і грашовую прэмію прыйшлі начальнік аддзела роз­нічнага бізнесу ЦБУ №120 ААТ “ААБ Беларусбанк” Ірына Глуш­чык і старшыня райспа­жыўтаварыства Алена Цімашэнка. Яны таксама павіншавалі пераможцу і пажадалі Зоі Уладзіміраўне далейшых працоўных перамог.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Зоя БУЧАНКОВА рада падарунку, якім яе заахвоціла кіраўніцтва ЦБУ №120.

Опубликовано в «ГЧ» 20.11.2013 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!