На Маларытчыне працягваецца адпраўка маладога папаўнення ў вайсковыя часці

— Усяго на службу ў асенні прызыў з Маларытчыны будзе накіравана 49 юнакоў, — кажа Валянцін Абрамук, начальнік групы прызыву на ваенную службу Маларыцкага райваенкамата. – З іх 8 – на службу ў рэзерве. Узрост прызыўнікоў 18-25 гадоў, 9 чалавек маюць вышэйшую адукацыю. Ухілістаў няма, адтэрміноўку па розных прычынах на сённяшні дзень атрымалі 127 чалавек.
— Валянцін Іванавіч, дзе юнакі будуць праходзіць службу?
— Выключна на тэрыторыі Беларусі. Напрыклад, для службы ў рэзерве гэта гарады: Брэст, Бабруйск, Гродна, Баранавічы. Юнакі з нашага горада і раёна будуць выконваць свой абавязак у войсках Міністэрства ўнутраных спраў, супрацьпаветранай абароны і ваенна-паветраных сіл, пагранічных і дэсантных войсках, войсках сувязі.
* * *
Навабранцаў з прызывам на тэрміновую службу павіншавалі і звярнуліся да іх з наказам годна служыць Алег Шышацкі, раённы ваенны камісар, Аляксей Дзямінскі, першы сакратар райкама ГА “БРСМ”, айцей Сергій Струнец. Затым Алег Уладзіміравіч урачыста ўручыў юнакам ваенныя білеты, а айцец Сергій акрапіў прызыўнікоў асвечанай вадой.
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА ЗДЫМКУ: у час першай адпраўкі маладога папаўнення ў вайсковыя часці.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.11.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.