Адслужыў і вяртаецца

Армейская служба – гэта школа. Армія выхоўвае дысцыплінаванасць, адказнасць, пачуццё абавязку, дае магчымасць адчуць сябе сапраўдным мужчынам. Так лічыць вадзіцель-аператар аддзялення баявога кіравання каманднага пункта 115 зенітнага ракетнага палка Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВВС і войск супрацьпаветранай абароны яфрэйтар Іван Гаўрылюк з Маларыты.
З самага пачатку службы, яшчэ на курсе пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, ён зарэкамендаваў сябе добрасумленным і выканаўчым салдатам. Як ні цяжка даводзілася, стараўся ва ўсім слухацца сваіх начальнікаў. Маючы спецыяльнасць вадзіцеля і вопыт работы, атрымаў у распараджэнне КрАЗ-260.
— Гэта вельмі адказна, — прызнаўся Ваня. – Мая машына заўжды павінна быць тэхнічна спраўнай. Бо ад маіх дзеянняў залежыць выкананне задач усім падраз­дзяленнем.
Іван хутка заваяваў аўтарытэт добрасумленным нясеннем службы ў сутачных нарадах, выдатным выкананнем сваіх абавязкаў. Майстэрства і вывучку ён не раз праяўляў на палявых выхадах, за што заахвочваўся камандзірам палка. Кожны дзень сваёй службы ён быў прыкладам для саслужыўцаў. Акуратна насіў ваенную форму, выконваў страявыя прыёмы і авалодваў сваёй ваеннай спецыяльнасцю.
Непрыкметна праляцелі 1,5 года. Заўтра, 21 лістапада, Іван Гаўрылюк звальняецца ў запас. У падраздзяленні ён пакіне добрую памяць пра сябе, таму што быў на­дзейнай апорай для камандзіра і верным таварышам, які добрасумленна выканаў воінскі абавязак, для саслужыўцаў.
Андрэй ШПЭНДЗІК, маёр.
НА ЗДЫМКУ: маларытчанін Іван ГАЎРЫЛЮК.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.11.2013 г.

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews

www.oncesearch.com/search/carolina ramirez

www.ford.niko.ua/about_us/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!