“Настаўнік года” стартаваў

Працягваецца раённы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года”. Упершыню творчае спаборніцтва праводзіцца па 7 прадметных намінацыях: “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка”, “Замежная мова”, “Беларуская і руская мова і літаратура”, “Пачатковыя класы”, “Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка”, “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія”, “Выхавальнік дашкольнай адукацыі”. У кожнай з іх будзе вызначацца пераможца.
— Згодна з метадычнымі рэкамендацыямі аб парадку арганізацыі і правядзенні конкурсу прафесійнага майстэрства, — кажа Ірына Федчык, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, — увядзенне прадметных намінацый у спаборніцтве накіравана на ўдасканаленне прафесійных уменняў педагогаў па тэорыі і методыцы выкладання і на развіццё прадметных методык на аснове падагульненняў дасягненняў педагогаў-практыкаў.
Прэтэндэнты на званне “Настаўнік года” ў кожнай намінацыі ў першым туры на суд журы прадстаўлялі: відэаўрок, уласны вопыт педагагічнай дзейнасці, эсэ. У другім туры неабходна “даць” урок у знаёмым і незнаёмым класах, зрабіць самааналіз праведзеных урокаў… У фінале, які плануецца правесці ў снежні, лепшых настаўнікаў раёна чакае творчае самапрадстаўленне на сцэне з выкарыстаннем рэсурсаў мультымедыя, прадстаўленне праекта і даследаванняў, выкананых вучнямі пад кіраўніцтвам удзельніка конкурсу, тэсціраванне і інш.
Па выніках усіх творчых спаборніцтваў у кожнай намінацыі будзе вызначаны пераможца, які ў наступным годзе Маларытчыну прадставіць на абласным этапе конкурсу.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Наталля Асіпук, настаўніца беларускай мовы і літаратуры раённай гімназіі, праводзіць конкурсны ўрок у 9 класе па творчасці Адама Міцкевіча.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.11.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.renesans-centr.kiev.ua

http://chemtest.com.ua

твердомер