“Моладзь за бяспеку!”

Каб у маладзёжным асяродку надаць большую папулярнасць прафесіі выратавальніка-пажарнага, а таксама пазнаёміць з дзейнасцю Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, у кастрычніку ў раёне прайшла акцыя “Моладзь за бяспеку!”, якую правёў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
Акцыя мела шмат накірункаў. Адзін з іх – больш падрабязнае знаёмства з прафесіяй выратавальніка. Школьнікі з Арэхава і Замшан пачулі цікавы расказ пра будні выратавальнікаў-пажарных, паглядзелі відэафільмы пра навучальныя ўстановы, дзе рыхтуюць будучых супрацоўнікаў для органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, атрымалі вычарпальную інфармацыю пра прафесію, якую выбіраюць смелыя, рашучыя і мужныя людзі. Другі накірунак – аказанне дабрачыннай шэфскай дапамогі ў вырашэнні розных бытавых пытанняў адзінокім пенсіянерам. Падтрымку ў правядзенні гэтага этапа аказала раённая арганізацыя БРСМ, у прыватнасці актывісты маладзёжнай арганізацыі, вучні 11-ых класаў СШ № 1 Алёна Ганчарова, Юлія Гадзецкая, Вадзім Бурштын, Уладзіслаў Бардзей, Таццяна Аляксеева, Таццяна Мельнікава і Юрый Мішчук. У рамках дабрачыннага рэйду яны наведалі дамы чатырох пажылых маларытчан. Школьнікі займаліся хатнімі справамі, наводзілі парадак у двары, дапамагалі назапасіць на зіму дровы, устанавіць пажарны апавяшчальнік.
У час акцыі “Моладзь за бяспеку!” школьнікі змаглі паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах, прычым усе пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі. Сваёй актыўнасцю юнакі і дзяўчаты пацвердзілі, што прад­стаўнікі маладога пакалення хочуць бачыць сваё жыццё і жыццё іншых бяспечным.
Алена АСТАПЕНКА, інспектар групы прапаганды і навучання.

Опубликовано в «ГЧ» 20.11.2013 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!