УСЁ І ПРА ЎСІХ

ведае інспектар аддзела кадраў Ніна Алесік (на здымку). І не толькі па абавязку службы, а дзякуючы сваім караням, якія глыбока пусціла тут, у роднай вёсцы, дзе нарадзілася, выгадавалася, адкуль паехала вучыцца ў Столінскі сельскагаспадарчы тэхнікум і пасля якога вярнулася назад, на сваю маленькую радзіму, якую любіла за тое, што яна свая. І нават калі замуж выйшла, прозвішча змяніць не давялося – муж насіў такое ж. 32 гады Ніна Лукінічна працуе тут. Ніхто лепш за яе не ведае людзей, з іх характарамі, абставінамі, сітуацыямі. А таму атрымліваецца ў яе дапамагчы ў нялёгкую хвіліну чалавеку, падтрымаць, падказаць, параіць. Таму невыпадкова ў інтарэсах паміж  такімі работнікамі і кіраўніком дасягнуты поўны баланс. І хоць у кастрычніку гэтага года Ніна Алесік дасягне таго ўзросту, калі можна зварочваць усе свае працоўныя справы, парываць адносіны з такімі работнікамі, як яна, кіраўніцтва сельгаскааператыва не збіраецца.

Добавить комментарий


https://granit-sunrise.com.ua

https://farm-pump-ua.com

pharmacy24.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!