На ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат правялі конкурс “Эх, яблычак”

Рыхтуючыся да прафесій­нага свята – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамыс­ловасці АПК, у калектыве ААТ “Маларыцкі кансер­вавагароднінасу­шыль­ны камбінат” задумаліся над тым, каб арганізаваць нешта арыгінальнае. І калі з’явілася ідэя правесці конкурс “Эх, яблычак”, яе ўсе ахвотна падтрымалі. Удзельнікам гэтага конкурсу мог стаць кожны з работнікаў камбіната. Трэба было толькі прыгатаваць смачную страву з выкарыстаннем садавіны ці гародніны – сыравіны, якую перапрацоўвае камбінат, прыгожа аформіць яе, каб і знешнім выглядам, і смакавымі якасцямі гэтая страва была арыгінальнай.
Свае кулінарныя і канды­тарскія шэдэўры на суд сваіх калег не пабаяліся прадставіць 27 работніц прадпрыемства. У выніку атрымаўся вялікі святочны стол. Чаго толькі не было на ім! Сваёй арыгінальнасцю прыцягвалі салаты “Бархатны сезон” і “Грыбная паляна”, нельга было адвесці вока ад рыбнага нацюрморта, апетытна выглядалі блінцы з начынкай з садавіны, гарбузовая “карэта” з асеннімі дарамі. А якіх тут толькі не было дэсертаў – і “Яблыкі ў снезе”, і маркоўныя кексы, і цёрты пірог з разыначкамі, і ягаднае жэле, і торты “Каралева восені”, “Персікавы сюрпрыз”, і пірожныя – клубніцы ў цукры, слівы з начынкаю і многае, многае іншае. Некаторыя ўдзельнікі пастараліся і прыгатавалі адразу па 5-6 страў. Каб журы было лягчэй заставацца незалежным і аб’ектыўным, ля кожнай стравы замест прозвішча гаспадыні стаяла шыльдачка з нумарам. І толькі пасля таго, як былі вызначаны найбольш арыгінальныя і смачныя стравы, стала вядома, што ў тройку самых умелых гаспадынь трапілі работніцы прадпрыемства Ірына Міхайлаўна Кулічык, Таццяна Георгіеўна Трафімук і Валянціна Міхайлаўна Цыганчук.
Між іншым, хоць конкурс – гэта свайго роду спаборніцтва, а таму пераможцы, вядома ж, атрымалі прэміі, падарункамі былі заахвочаны ўсе ўдзельнікі, бо кожны праявіў сваю фантазію. А ў выніку ўсе разам работнікі кансерва­вагароднінасу­шыль­нага камбіната ствары­лі сабе “смачнае” і прыгожае свята.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: журы няпроста было выявіць самыя лепшыя.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 23.11.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://citroen.niko.ua

https://velotime.com.ua

еще по теме biceps-ua.com