УНІВЕРСАЛЬНЫ СПЕЦЫЯЛІСТ

На любым прадпрыем­стве, на любой вытворчас­ці сёння ў цане ўніверсаль­ныя спецыя­лісты, якія валодаюць некалькімі сумеж­нымі спецыяльнас­цямі. Мікалай Салаўчук, фрэзероўшчык рамонтных майстэрань ААТ “Маларыцкая райаграпрам­тэхніка”, — з ліку такіх. Ён у любы час можа замяніць токара, цудоўна справіцца з абавязкамі стругальшчыка, можа без праблем працаваць на даўбёжным станку. Усе гэтыя спецыяльнасці Мікалай асвоіў у райагра­прамтэхніцы, дзе працуе ўжо 30 год.
— Гэта спецыяліст вельмі высокай кваліфікацыі, — удакладняе намеснік дырэктара Анатоль Крэнь. – Ён майстар на ўсе рукі. Калі ў гарачы час у суботу ці нядзелю дзяжурыць Мікалай, на работу не трэба тэрмінова выклікаць токара ці яшчэ каго-небудзь. Ён без праблем заменіць іх. Шасцярню ці “зорачку” да трактара ці камбайна, якія наўрад ці купіш у магазіне, ён зробіць сам.
Нездарма і маладыя, якія хочуць спасціг­нуць азы прафесіі фрэзероўш­чыка, токара ці іншыя, ахвотна ідуць у брыгаду, дзе працуе Мікалай. Ён прызнаны настаўнік маладых. Бо добра разумее, што сам некалі таксама быў такім, калі і яму дапамагалі знайсці сябе і зацвердзіцца ў прафесіі вопытныя калегі.
За добрасумленную і шматгадовую працу Мікалай Салаўчук не раз заахвочваўся кіраўніцтвам райагра­прам­тэхнікі. Яго проз­віш­ча занесена на Дошку гонару.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: фрэзе­роў­шчык ААТ “Маларыцкая райаграпрамтэхніка” Мікалай САЛАЎЧУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 27.11.2013 г. 

Добавить комментарий


купить дистиллятор

Ssanyong korando аккумулятор купить

iwashka.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!