БЕЗ БАР’ЕРА СТРАХУ

Аб тым, як пераадолець яго, ішла размова ў час сустрэчы інвалідаў па зроку за “круглым сталом”

У кастрычніку-лістападзе ў раёне, як і ва ўсёй краіне, праводзіўся месячнік “Белая палка”. Вынікі яго былі абмеркаваны ў час “круглага стала”, які прайшоў у тэрытарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і быў прымеркаваны да Міжнароднага дня сляпых. Удзел у мерапрыемстве прынялі члены раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Размова, што ішла хоць і не за “круглым сталом”, але ў добразычлівай атмасферы, якая дазваляла кожнаму абмяняцца думкамі і ўражаннямі, закранала тыя праблемы, з якімі даводзіцца вучыцца жыць кожнаму, хто страціў зрок. Адапціравацца да новых умоў, пераадолець бар’ер страху, заняць сябе цікавай справай, навучыцца знаходзіць кантакт з іншымі, прымусіць сябе ставіць мэту і дасягаць яе – усё гэта задачы, якія крок за крокам, у час сустрэч і размоў стараюцца вырашаць для сябе невідушчыя людзі пры дапамозе спецыялістаў Цэнтра. Аб тым, як арганізавана супрацоўніцтва Цэнтра з раённай арганізацыяй таварыства інвалідаў па зроку, распавяла спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Таццяна Сацюк. Каб надаць удзельнікам сустрэчы, кожны з якіх у свой час у той ці іншай ступені страціў зрок, аптымізму, яна прапанавала паглядзець фільм, у якім сляпы амерыканскі лётчык распавядаў пра ажыццяўленне сваёй мары – ўзняцца на самалёце ў неба. “Няма нічога недасягальнага, проста не трэба баяцца рэалізоўваць свае мары” – прыслухацца да гэтых слоў героя фільма было прапанавана кожнаму. Аб тым, якіх маленькіх перамог над сваёй немаччу ўдаецца дабіцца членам раённай арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку, распавяла старшыня арганізацыі Вера Косік. Адчуўшы на сабе, што такое чалавек невідушчы, яна сама ніколі не падае духам і ўмее падтрымаць іншых. Вера Сцяпанаўна і яе пастаянны памочнік Надзея Георгіеўна Струнец у час месячніка ездзілі ў Брэст на конкурс “Я самы рэабілітаваны”. Калі ўсе этапы конкурсу былі ўжо ў мінулым, успамінала Вера Сцяпанаўна, удзельнікі нават самі здзівіліся, што з усімі выпрабаваннямі справіліся. А было вельмі няпроста, як расказвала яна, у незнаёмым горадзе прайсці па вуліцах, пераадолець вялікую адлегласць, перайсці вуліцу па сігналу святлафора, праехацца ў грамадскім транспарце. Ды і, здавалася б, зусім лёгкія бытавыя конкурсы у людзей са слабым зрокам выклікалі нямала хваляванняў і праблем. Да прыкладу, каб прышыць гузік, трэба было ўцягнуць нітку ў іголку, а гэта для чалавека невідушчага даволі складана. А таму не перамога, а нават сам удзел у конкурсе, прычым паспяховы, быў лепшай узнагародай за рашучасць.
Безумоўна, чалавеку, які пакутуе ад той ці іншай немачы, патрэбны падтрымка і дапамога грамадства. Аб тым, якімі магчымасцямі ў пытаннях аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння можа скарыстацца кожны інвалід па зроку, расказаў спецыяліст рэспубліканскага Цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Маларыцкім раёне Віталь Жыгалаў.
Удзельнікі “круглага стала” абменьваліся думкамі, абмяркоўвалі надзённыя пытанні, выказвалі словы падзякі за клопат і падтрымку.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 30.11.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://arbud-prom.com.ua

кредит наличными под залог недвижимости

керамическая черепица braas