ШЛЯХ ДА ПАРАДКУ

Выкідваючы ў смет­нік непатрэбную паперу ці пластыкавую бутэльку, мы не задумваемся, што гэтыя адходы таксама могуць выкарыстоўвацца, сыравіна, калі іх збіраць асобна і пера­працоўваць. У КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” раз­дзельным зборам цвёрдых камунальных адходаў пачалі займацца з 2006 года. Тады ў дварах усіх жылых дамоў устанавілі асобныя кантэйнеры, на якіх зрабілі адпаведныя надпісы. Пасля гэтага свядомым грамадзянам не трэба было тлумачыць, што да чаго, яны самі добра разумелі, што адходы трэба сартаваць. Але, на вялікі жаль, свядомых сярод нас менш, чым несвядомых, таму камунальнікам, па іх словах, пакуль яшчэ не ўдаецца знайсці агульную мову з насельніцтвам.

Начальнік ўчастка добраўпарадкавання КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” Уладзімір Сахарчук тлумачыць:
— Мы добра разумеем, што хутка змяніць свядомасць людзей немагчыма, таму настройваемся на доўгую крапатлівую работу. Хацелася б пра­інфармаваць грамадзян, што нашаму раёну, як і іншым, таксама даводзяцца гадавыя планы па нарыхтоўцы другаснай сыравіны: макулатуры, шклоадходаў, палімераў, тэкстылю, зношаных шын. За 10 месяцаў г.г. планы выкананы толькі па зборы тэкстылю (на 126%) і па зборы зношаных шын (на 104,3%). На 88% выканана заданне па зборы палімераў, на 60% – па зборы макулатуры і толькі на 33% па зборы шклоадходаў. Упэўнены, калі б кожны з нас быў свядомым, удалося б перавыканаць планы і па гэтых відах другаснай сыравіны. Хаця справа, калі браць па вялікім рахунку, зусім не ў плане. Пасартаваныя грамадзянамі адходы пайшлі б не на агульны сметнік ці палігон, а былі б выкарыстаны як сыравіна на Слонімскім папяровым заводзе “Альберцін” ці на Магілёўскім заводзе па перапрацоўцы другасных рэсурсаў, альбо на шклозаводзе ў г.п. Калодзічы ці ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю “Альтэрнатыва” ў г. Гродна. З гэтымі прадпрыемствамі мы пастаянна працуем, і яны заўсёды рады, калі на перапрацоўку паступае чарговая партыя другасных рэсурсаў. Карацей кажучы, ёсць дзеля чаго старацца.
Падрыхтавала Ірына КАСЦЕВІЧ.

Опубликовано в «ГЧ» 4.12.2013 г.

Добавить комментарий


avrora-trans.com

http://kompozit.ua

dekorde.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!