Жыватворная кропля

Донарская кроў і плазма крыві жыццёва неабходныя сёння ў медыцыне. Яны запатрабаваны ў радзільных дамах,анкалагічных клініках, аддзяленнях хірургіі, гінекалогіі, рэанімацыі… З крыві і яе кампанентаў цяпер вырабляюць не адзін дзясятак разнастайных прэпаратаў. Таму кропелька крыві — на вагу золата. Яна — бясцэнны дар, здольна выратаваць жыццё чалавека.
Дзяржава высока цэніць і заахвочвае людзей, якія гатовы ў любы час па першаму закліку здаць частку сваёй крыві тым, хто мае ў гэтым патрэбу, часта знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці. Такіх людзей за актыўную донарскую дзейнасць дзяржава ўдастойвае знакам “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь”. На Маларытчыне, па словах Марыі Жук, урача-трансфузіёлага, амаль 40 чалавек атрымалі такое званне. Сярод іх — Уладзімір Жылінскі, урач-эндакрынолаг райбальніцы.
— Першы раз, здаецца, 325 мілілітраў крыві я здаў у 1974 г., калі вучыўся на трэцім курсе Гродненскага медыцынскага інстытута, — кажа Уладзімір Віктаравіч. –За гэта атрымаў 2 дадатковыя дні выхадных, а таксама 1 рубель 30 капеек. Пазней, калі стаў працаваць, дадаткова заробленыя такім чынам непрацоўныя дні стаў дабаўляць да штогадовага адпачынку.
За 37 гадоў актыўнага донарства Уладзімір Жылінскі кроў здаваў 62 разы. А гэта толькі па прыблізных падліках складае амаль 25 літраў.
— Сваёю крывёю дзяліўся б і цяпер яшчэ з тымі, каму яна патрэбна, — гаворыць Уладзімір Віктаравіч, — аднак існуе абмежаванне: донарам можа быць чалавек ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Таму апошні раз сваю кроў я здаваў у пачатку 2011 года. Званне “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь” атрымаў у 1999 г.
— Звання “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь” удастойваюцца тыя, хто здаў кроў не менш за 40 разоў, а плазму — не менш за 80, — кажа Марыя Іванаўна,урач-трансфузіёлаг райбальніцы. – Цяпер адна кроваздача складае 425 мілілітраў. З 1 лістапада яна каштуе 471 тысячу рублёў, а плазмаздача – 660 тысяч.
Каб здаць кроў, аднаго жадання недастаткова. Донар павінен быць здаровым, мець ціск не ніжэй за 100 на 80, важыць не менш за 50 кг. Згодна з дзеючымі правіламі, працэдуру такую можна паўтараць не часцей, чым адзін раз у 60 дзён, таму што рэгулярная здача крыві дае нагрузку на арганізм. За некалькі дзён да кроваздачы нельга курыць, не ўжываць спіртное, трэба прытрымлівацца спецыяльнай дыеты – нельга есці тлустыя і малочныя прадукты. Забараняецца здаваць кроў таму, хто мае разнастайныя захворванні сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, іншых унутраных органаў.Ёсць патрабаванні і па ўзроўні гемаглабіну ў крыві. У жанчын ён павінен быць 125 адзінак і вышэй, у мужчын — 135 і вышэй. Абсалютнымі супрацьпаказаннямі з’яўляецца наяўнасць такіх захворванняў, як ВІЧ-інфекцыя,туберкулёз, сіфіліс,хваробы крыві, а таксама вірусныя гепатыты, анкалагічныя захворванні і іншыя. Донарам чалавек часова не можа быць, калі ў яго было выдаленне зубоў (на працягу 10 дзён), іголкаўколванне (1 год), аборт (6 месяцаў), ангіна, грып, вострыя рэспіраторныя інфекцыі (1 месяц з моманту выздараўлення),перыяд цяжарнасці і лактацыі (1 год пасля родаў і 3 месяцы пасля заканчэння лактацыі). Забаронай для донарства з’яўляецца нанясенне на цела татуіроўкі, пірсінг…
— За 9 месяцаў гэтага года было пераліта 45 літраў эрытрацытарнай масы, 51 літр – свежазамарожанай плазмы,- кажа Марыя Жук. – Цяпер маларытчане могуць здаць кроў толькі ў Брэсце. Аднак перад гэтым абследаванне неабходна прайсці ў тэрапеўта. Мы таксама выдаем і адпаведнае заключэнне.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Уладзімір Жылінскі, ганаровы донар Рэспублікі Беларусь.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 4.12.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://etalon.com.ua/

спортивная фармокология

www.seotexts.com