Сродак ад адзіноты

Любоў Сымонік, мясцовы бібліятэкар, добра ведае кожнага свайго чытача, а іх у яе больш за 400. Чытач самы разнастайны – дзеці, пенсіянеры, адзінокія. Асабліва, на яе думку, кніга з’яўляецца добрым сродкам ад адзіноты для многіх жанчын вёскі. Чытаюць раманы, дэтэктывы. За 3 месяцы Ганна Мікалаеўна Варанчук, напрыклад, прачытала 40 кніг. А наогул, як расказала бібліятэкар, народ у Ланской любіць чытаць. Яшчэ бібліятэка прыцягвае наведвальнікаў сваім этнаграфічным куточкам “Да вытокаў душой дакрануўшыся”, дзе сабраны экспанаты сівой даўніны. Асабліва цікавіць былая “сельская хата” малых жыхароў вёскі, дзе з імі педагогі праводзяць урокі гісторыі.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!