Банкамат, інфакіёск, SMS-банкінг…

З развіццём сеткі інтэрнэт стала магчымым аплачваць за тавары і паслугі, не выходзячы з дому і не захо­дзячы ў аддзяленні банка. Сервісы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання актыўна ўварваліся ў сферу дзейнасці звычайных людзей. «Беларусбанк» як самы буйны банк у Беларусі прапаноўвае сваім кліентам шырокі спектр паслуг дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і ўстройстваў самаабслугоўвання – банкаматаў і інфакіёскаў.
Пры дапамозе банкамата можна праверыць рэшткі грашовых сродкаў па пластыкавай картцы, перавесці з карткі на картку, заплаціць за паслугі мабільнай сувязі ці проста зняць наяўныя. З дапамогай інфакіёска таксама можна праверыць рэшткі грашовых сродкаў на пластыкавай картцы, папоўніць нумары тэлефонаў мабільных аператараў, перавесці грошы з карткі на картку, аплачваць крэдыты не толькі нашага, але і некаторых іншых банкаў. На базе інфакіёскаў рэалізавана, актыўна развіваецца і працуе сістэма адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы, пры дапамозе якой кліент “Беларусбанка” можа аплачваць камунальныя паслугі, плаціць за гурткі, ахову жылля і многае іншае. У гэтай сістэме кліенту даступна больш за 50 тысяч плацёжных аперацый.
Сервіс дыстанцыйных банкаўскіх паслуг уключае ў сябе шырокі спектр банкаўскіх прадуктаў. Пяройдзем ад простага да больш складанага.
SMS-банкінг – паслуга, якая дазваляе трымальнікам плацёжных картак, што з’яўляюцца абанентамі аператараў мабільнай сувязі (Velcom, МТС, Life), праводзіць аперацыі шляхам адпраўкі з мабільнага тэлефона SMS-паведамленняў на спецыяльны нумар 611, а таксама з дапамогай USSD – запытаў і сервіса ТВ-банкінг. SMS-банкінг даступны таксама і трымальнікам картак іншых банкаў Рэспублікі Беларусь. Спектр аперацый па такіх картках можа быць абмежаваны банкам, які яе выдаў. Наш банк прадастаўляе SMS-банкінг бясплатна. За паведамленні, што адпраўляюцца ў рамках паслугі SMS, грошы здымаюць аператары мабільнай сувязі ў адпаведнасці з устаноўленымі імі тарыфамі.
ТВбанкінг дазваляе трымальнікам плацёжных картак, якія з’’яўляюцца карыстальнікамі паслугі “SMS-банкінг” ААТ “ААБ Беларусбанк”, выконваць аперацыі з дапамогай інтэрактыўнага лічбавага тэлебачання “Zala”, прадастаўляемага РУП “Белтэлекам”.
М-банкінг – паслуга, дзякуючы якой упраўляць грашыма, што ёсць на рахунку, можна з дапамогай мабільнага тэлефона ў любы час з любой кропкі свету ў фармаце 24/7. М-банкінгам могуць карыстацца трымальнікі плацёжных картак нашага банка, якія з’яўляюцца абанентамі МТС, Velcom і Life, а таксама ўладальнікі iPhone з аперацыйнай сістэмай iOs 5.0 і вышэй.
Інтэрнэт-банкінг. М-бан­кінг дазваляе ўпраўляць грашыма, што знаходзяцца на карт-рахунку, не выхо­дзячы з дому, не пакідаючы офіс, ці проста адпачываючы на курорце ў любым куточку свету, 24 гадзіны ў суткі 7 дзён у тыдзень. Для гэтага дастаткова мець камп’ютар, падключаны да сеткі інтэрнэт, і плацёжную картку, выпушчаную ААТ “ААБ Беларусбанк”. Калі пачнеце карыстацца гэтым сервісам, вы атрымліваеце паўнацэннае плацёжнае ўстройства ў вашым персанальным капм’ютары. Уся інфармацыя ў сістэме інтэрнэт-банкінг перадаецца па абароненаму пратаколу SSL, які гарантуе абароненасць інфармацыі пра ваш разліковы рахунак ад несанкцыянаванага доступу. Акрамя таго, пратакол https выкарыстоўвае спецыяльныя лічбавыя дакументы – сертыфікаты сапраўднасці арыгінала. Такі сертыфікат дазваляе вам адназначна засведчыцца ў тым, што вы знаходзіцеся менавіта на сайце https://ibank.asb.by, які належыць ААТ “ААБ Беларусбанк”, і выкананне вамі плацёжных аперацый з’яўляецца абсалютна бяспечным.
Ігар РОДЗІН, вядучы спецыяліст аддзела рознічнага бізнесу.
НА ЗДЫМКУ: Ігар РОДЗІН.
Фота Ніны СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 7.12.2013 г.

Добавить комментарий


www.velotime.com.ua

Buy Bremelanotide online in Canada

http://steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!