Галоўны рыбавод

Сярод апантаных сваёй справай – Мікалай Касцючык (на здымку). Ён галоўны рыбавод у рыбалавецкай брыгадзе СВК “Ланская”, якая займаецца прамысловай і аматарскай лоўляй рыбы на Арэхаўскіх разлівах-ІІ. Усе прамудрасці жыцця рыб Мікалай Якаўлевіч ведае не горш за любога іхтыёлага. Яшчэ б! Рыбацкі стаж яго – 30 гадоў. Шчупак, сомік, таўсталобік, карась – такія віды найбольш распаўсюджаныя ў іхняй гаспадарцы. А яшчэ і ракі. Дарэчы, гэты вадаём цяпер адзіны ў раёне, дзе яны вядуцца.
А што дае гаспадарцы такі від дзейнасці? Зразумела, пэўны даход.
Летась вылаўлена і рэалізавана мясцовым жыхарам 1167 кілаграмаў рыбы. Дарэчы, насельніцтва вёскі ахвотна раскупляе яе па невысокай цане. А яшчэ ідзе даход ад аматарскай лоўлі. Заплаціўшы за білет 7 тысяч рублёў, тут частымі аматарамі рыбнай лоўлі з’яўляюцца жыхары абласнога цэнтра.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Audi A4 аккумулятор купить

https://pills24.com.ua

seotexts.com/rerayt-statey/