Тройчы першыя

На Маларытчыне завяршыўся ІІ этап (раённы) рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах. Нядаўна былі падведзены яго канчатковыя вынікі. Адметнасць інтэлектуальных спаборніцтваў гэтага года ў тым, што некаторыя вучні паказалі добрыя веды і заваявалі па 3 дыпломы рознай вартасці. У іх ліку, напрыклад,Ангеліна Ярмашук, вучаніца 9 “А” класа раённай гімназіі. У яе скарбонцы дасягненняў — дыплом І ступені па матэматыцы, І ступені — па рускай мове і літаратуры, ІІІ ступені — па фізіцы. Яўген Карпук, вучань 9 класа Ланской СШ, таксама стаў тройчы першым. Ён здолеў заваяваць дыплом І ступені па фізіцы, ІІ ступені – па матэматыцы, ІІ ступені — па геаграфіі. Аднак своеасаблівы інтэлектуальны рэкорд устанавілі 2 вучаніцы ўстаноў адукацыі раёна. Сафія Шараварына, вучаніца 11 “Б” класа раённай гімназіі, атрымала тры дыпломы першай ступені. Яна прадэманстравала выдатныя веды па рускай мове і літаратуры, грамадазнаўству і англійскай мове. Тры дыпломы першай ступені і ў Вікторыі Канашук, вучаніцы 10 класа Олтушскай СШ. Яна стала лепшай па беларускай мове і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўству.
14-15 студзеня 2014 года пройдзе ІІІ этап рэспубліканскіх алімпіяд. Па 15 вучэбных прадметах вучні ўстаноў адукацыі раёна будуць змагацца са сваімі равеснікамі за званне мацнейшых.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Сафія Шараварына і Вікторыя Канашук, уладальнікі трох дыпломаў І ступені па выніках ІІ этапу рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 11.12.2013 г.

Добавить комментарий


купить воду киев

np.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!