Моладзь – за здаровы лад жыцця

“За здаровы лад жыцця” – пад такім дэвізам разгарнуліся нядаўна на Маларытчыне валейбольныя баталіі. У міжраённым сяброўскім турніры прынялі ўдзел не толькі валейбольныя каманды з Мала­рыцкага раёна — Ляхавецкай, Дарапее­віцкай і Чарнянскай агульнаадукацыйных школ, але і каманда Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М. Машэрава. Турнір, адкрыццё якога адбылося ў спартыўным комплексе “Жамчужына”, праходзіў адразу ў трох спартыўных залах горада. 80 школьнікаў у складзе сваіх каманд даказалі, што моладзь выбірае здаровы лад жыцця, а падобныя міжраённыя турніры – добры прыклад супрацоўніцтва паміж маладзёжнымі арганізацыямі. Усе юныя валейбалісты атрымалі памятныя прызы ад арганізатараў спаборніцтва — Ленінскага раённага камітэта ГА “БРСМ” г. Брэста і Маларыцкага раённага камітэта ГА “БРСМ”. Арганізатары турніру выказалі намер і далей падтрымліваць маладзёжныя ініцыятывы, накіраваныя на папулярызацыю здаровага ладу жыцця і працягваць міжраённае супрацоўніцтва.
Алёна ГАНЧАРОВА.
НА ЗДЫМКУ: у час сяброўскага турніру.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 11.12.2013 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.