Не аграгарадок, але курс на яго трымае

Старшыню СВК “Ланская” Аляксандра Бойку (на здымку) лёгка зразумець. Яму, як і кіраўніку любой гаспадаркі, хочацца захаваць вёску, зрабіць так, каб тут больш заставалася мясцовай моладзі. Прыток людзей, як расказваў Аляксандр Іванавіч, ідзе: вось і нядаўна ў СВК пераехалі 2 сям’і з Драгічынскага раёна і з суседняй Украіны (балазе, гаспадарка мае ліцэнзію на прыцягненне працоўных рэсурсаў з ліку замежных грамадзян). А значыць, патрэбна будаваць, бо той, хто не будуе, не мае будучага. Сёлета згодна з праграмай адраджэння і развіцця вёскі тут запланавана ўзвесці 4 домікі, на наступны год – 6. І хоць вёска не ўключана ў праграму будаўніцтва аграгарадкоў, якая сёлета завяршаецца, аднак ланскія жыхары спадзяюцца, што праграма будзе працягнута ў наступнай пяцігодцы і пэўныя выгоды ў плане якасці паляпшэння жыцця атрымаюць і яны. Так, на наступную пяцігодку тут плануецца газіфікацыя. Ёсць арыенціры на будаўніцтва малочнатаварнай фермы на 600 галоў, што было б немалым дасягненнем для далейшага развіцця сельгаскааператыва. Патрабуюцца сюды і спецыялісты. Два выпускнікі мясцовай школы – студэнты Горацкай сельгасакадэміі і Гродзенскага агратэхнічнага універсітэта. Гаспадарка прадаставіла б ім рабочыя месцы. Напрошваецца рамонт мясцовага ДК, які, дарэчы, вельмі папулярны ў моладзі навакольных вёсак.

Добавить комментарий


https://best-mining.com.ua

top-obzor.com/obzor-zte-v5-pro/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!