Каб атрымліваць навіны з дастаўкай дамоў,

трэба аформіць падпіску на любімыя перыядычныя выданні. Гэта можна зрабіць штодзённа і можна было ў Дзень падпісчыка.

Журналісты, што працуюць у газеце ці часопісе, калі рыхтуюць нумар, падбіраюць для матэрыялаў тэмы, якія цікавяць чытача. Ды і як жа інакш? Без пастаяннага чытача, як вядома, не можа быць і сродкаў масавай інфармацыі. Можна сказаць, паміж чытачом і перыядычным выданнем існуе пэўны саюз. Для кожнага сродка масавай інфармацыі важна знайсці свайго прыхільніка і падтрымліваць з ім кантакт, задавальняючы яго інтарэс цікавымі матэрыяламі. Каб у чарговы раз даць магчымасць чытачам і перыядычным выданням устанавіць дыялог, стымуляваць падпісную кампанію на І квартал 2014 года, у аддзяленні “Маларыта-3” раённага вузла паштовай сувязі 10 снежня прайшла традыцыйная акцыя “Абласны дзень падпісчыка”.
Сёння кожны жыхар раёна можа аформіць падпіску на любое з амаль што 7 тысяч перыядычных выданняў не толькі нашай краіны, але і суседзяў – расіян. Нягле­дзячы на тое, што вялікае кола аўтыдорыі чытачоў чэрпае інфармацыю ў глабальнай сетцы інтэрнэт, нямала застаецца яшчэ прыхільнікаў друкаванага слова, якія прывыклі атрымліваць свежыя газеты з рук паштальёна. Менавіта такія людзі прыйшлі ў аддзяленне паштовай сувязі, каб аформіць падпіску на новы год. Праўда, былі і тыя, хто ўпершыню выбіраў з вялікай колькасці выданняў газету ці часопіс на свой густ. Актыўна падпісваліся на дзіцячыя выданні, цікавілі маларытчан газеты “Советская Белоруссия”, “Заря” і многія іншыя. Прыемна, што многія падпісчыкі ў гэты дзень аддавалі перавагу менавіта “раёнцы”.
Наталля Кузьміч:
— Чытаць “раёнку” вельмі прыемна, бо на яе старонках можна пабачыць знаёмых людзей, даведацца пра апошнія навіны раёна і краіны. Шмат ёсць у ёй цікавых старонак. Таму кожны чытач можа знайсці тут нешта для сябе.
Наталля Юхімук:
— Падпіску на “” афармляю на кожны квартал. Добрая гэта газета. Яна распавядае не толькі пра навіны і знаёміць чытачоў з жыхарамі раёна, але і з’яўляецца стартавай пляцоўкай для творчага развіцця пазаштатных карэспандэнтаў і паэтаў. Асабіста мне падабаецца літаратурная старонка “Над рэчанькай Рытай” і асабліва вершы Уладзіміра Кучмінскага. Акрамя “раёнкі”, выпісваю яшчэ і такія выданні, як “Дамашнія кветкі” і “Дамашні доктар”.
Наталля Макушэнка:
— Абавязкова выпісваю “Настаўніцкую газету”, “Советскую Белоруссию”. Для школы хачу аформіць падпіску на газету “Юны выратавальнік”, цікавяць і многія дзіцячыя выданні. Падабаецца мне і наша раённая газета. Яе выкарыстоўваем на інфармацыйных гадзінах у школе – робім агляд апошніх падзей раёна. А яшчэ прыемна ў “Класнай старонцы” “раёнкі” пачытаць пра сваіх вучняў.
Увогуле, у час акцыі “Абласны дзень падпісчыка” ў аддзяленні паштовай сувязі “Маларыта-3 была аформлена падпіска на 160 выданняў. Кожны, хто стаў падпісчыкам у гэты дзень, атрымаў падарунак ад раённага вузла паштовай сувязі.
Між іншым, цяпер, паважаныя чытачы, самы час аформіць падпіску на раённую газету “”. Далучайцеся да кагорты сяброў “раёнкі” і атрымлівайце самыя свежыя навіны нашага раёна з дастаўкай дамоў!
Дар’я ЛУЦЫК.
На здымку: у час Дня падпісчыка.
Фота Алега КРЭМЕНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 14.12.2013 г.

Добавить комментарий


www.chemtest.com.ua/

www.apach.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!