ТЭСТ НА ЧАЛАВЕЧНАСЦЬ

Яшчэ ў пачатку года стартавала акцыя “Крок за крокам да дабрыні”. Раённая арганізацыя Беларускага Фонду міру аб’явіла яе, каб сабраць сродкі для чатырохгадовай дзяўчынкі Ангеліны Кіпень, якая пакутуе ад цяжкіх парушэнняў фізічнага і псіхічнага развіцця. Сям’я Ангеліны мнагадзетная, у яе бацькоў Святланы Мікалаеўны і Уладзіміра Кірылавіча сямёра дзяцей, двое з іх – хлопчыкі-блізняты нарадзіліся зусім нядаўна. Сродкаў, каб набыць для хворай дачкі неабходную артапедычную мэблю, у бацькоў не было. Дапамаглі ў гэтым, даведаўшыся пра акцыю, неабыякавыя, спагадлівыя і добразычлівыя жыхары раёна. Першай адгукнулася на заклік аб дапамозе маларытчанка Аліна (прозвішча свайго яна вырашыла не называць) і набыла за свае сродкі для Ангеліны артапедычнае крэсла. Купіць артапедычны ложак атрымалася з дапамогай сабраных сродкаў. Сваю долю ў гэтую добрую справу ўнеслі калектывы школ і дзіцячых садоў раёна, Маларыцкага кансер­вавагароднінасушыльнага камбіната, аддзялення пагранічнай службы “Маларыта”, Маларыцкага цэха МВУ “Кобрынміжрайгаз”, ды і проста чулыя людзі з раёна. Сям’і была аказана не толькі фінансавая падтрымка. З Ангелінай увесь год займаліся і працягваюць займацца спецыялісты Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. І гэтыя заняткі далі дзяўчынцы вялікую карысць.
У завяршэнні акцыі ў дом сям’і Кіпень у вёску Горы прыехалі прадстаўнікі карэкцыйнага цэнтра і старшыня раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру Жанна Кібальнік, каб павіншаваць бацькоў з папаўненнем у сям’і – нараджэннем двойні, і перадаць рэчы, закупленыя за сродкі, сабраныя ў час акцыі.
Між іншым, самыя актыўныя ўдзельнікі акцыі “Крок за крокам да дабрыні” не засталіся без увагі раённай арганізацыі Фонду міра. Калектывы першай і другой гарадскіх школ, а таксама Олтушскай школы былі ўзнагароджаны падарункамі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: з падарункамі – да сям’і Кіпень.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 18.12.2013 г.

Добавить комментарий


оксандролон цена

Битумная черепица IKO Superglass

how much is a surrogate mother
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!