Завіруха пазітыву закружыла карагодам

Усе мы: і дзеці, і дарослыя — з зачараваннем чакаем Новы год і Каляды. Ужо з надыходам снежня нейкі перадсвяточны настой ахоплівае кожнага з нас. Мы ахвотна падбіраем падарункі для родных і блізкіх, набываем упрыгожванні для ёлкі, прадумваем, з якіх страў будзе складацца святочны стол. А потым амаль да самага лютага не прыбіраем галоўны атрыбут навагодніх святаў – ёлку, каб падоўжыць гэтую навагоднюю завіруху пазітыву. На Маларытчыне стала ўжо традыцыяй адкрываць навагодні сезон 19 снежня, у дзень свяціцеля Мікалая Цудатворцы, які, як сведчаць святыя пісанні, жадаў зрабіць усіх дзетак шчаслівымі, прыносіў ім падарункі, дзяліўся цеплынёй свайго вялікага і добрага сэрца. На гарадской плошчы, каля галоўнай ёлкі раёна, якая апранулася ў сваё святочнае адзенне, сабраліся дзеткі са школ і садкоў горада, каб, узяўшыся за рукі, закружыць вясёлы карагод, першымі пабачыць Дзеда Мароза, які да плошчы пад’ехаў на святочным фаэтоне.
Павіншаваць маларытчан з надыходзячымі святамі прыйшлі начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Андрэй Гарбацэвіч і благачынны цэркваў Маларыцкага раёна айцец Віктар. Шквал энергіі і весялосці дзеткам падарыла гульнявая праграма з Дзедам Марозам і Снягуркай, а сагрэлі ў марозны дзянёк навагоднія песні ад дзіцячага калектыву “Забава” гарадскога Дома культуры.
Дар’я ЛУЦЫК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 26.12.2013 г.

Добавить комментарий


avto-poliv.com.ua

https://ford.niko.ua

www.farm-pump-ua.com/tamoksimed.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!